Адваката Андрэя Саннікава зноў не дапусцілі да падабароннага

Адвакат планаваў наведаць кандыдата ў прэзідэнты 8 снежня.

Па словах жонкі палітвязня Ірыны Халіп, адвакат пакінуў запіс у кнізе скаргаў і паехаў па знаёмым коле: падаваць скаргі ў пракуратуру Віцебскай вобласці, у віцебскае ўпраўленне дэпартамента выканання пакаранняў, перадае БелаПАН.

Папярэдняя беспаспяховая спроба адваката патрапіць да Саннікава была прадпрынятая 23 лістапада.

Халіп адзначыла, што на мінулым тыдні падала скаргу ў Генеральную пракуратуру на дзеянні супрацоўнікаў дэпартамента выканання пакаранняў, якія не дапускаюць адваката да ейнага мужа. «Я запатрабавала ўзбудзіць у дачыненні да іх крымінальную справу. У любым выпадку гэтая справа будзе ўзбуджаная, не цяпер, дык потым. І ўсе гэтыя скаргі і запісы будуць з’яўляцца доказам па справе», – падкрэсліла Халіп.

Кандыдат у прэзідэнты Беларусі на выбарах 2010 года Андрэй Саннікаў знаходзіцца ў выпраўленчай калоніі «Віцьба-3» пад Віцебскам.

belapan.by

Іншыя палітычныя вязьні