Статкевіча пачалі шантажаваць свабодай блізкіх людзей

Па звестках з калоніі горада Шклова, кандыдата ў прэзідэнты на мінулых выбарах Мікалая Статкевіча прымушалі падпісаць прашэнне аб памілаванні, выкарыстоўваючы шантаж.

Палітыку пагражалі, што калі ён адмовіцца напісаць патрэбную паперу, то яго грамадзянская жонка Марына Адамовіч ці яе сын будуць арыштаваны.

Марыны Адамовіч не выключае, што так яно і было.

– Гэта цалкам адпавядае метадам работы тых арганізацый, якія называюць сябе спецслужбамі. А для мяне гэта проста не навіна, а калі навіна, то 10-месячнай даўніны. Таму я веру ў тое, што такія метады маглі быць скарыстаныя супраць Міколы дзеля таго, каб дамагчыся ад яго напісання прашэння аб памілаванні. Бо якім яшчэ спосабам можна ўздзейнічаць на Міколу.

Марына Адамовіч не верыць, што гэтыя пагрозы могуць быць рэалізаваныя. «Гэта было б занадта вар’яцкім і вельмі відавочным глупствам. Асабліва ў сённяшніх рэаліях», — кажа яна.

Мікалай Статкевіч за падрыхтоўку і ўдзел у «плошчы 2010» асуджаны па артыкуле аб масавых беспарадках на 6 гадоў зняволення ў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Сваёй віны ён не прызнаў.

racyja.com

- у навінах

 

Зьвязаныя навіны:

13.11.2017 Мікалай Статкевіч: Справа можа дайсці нават да пасадкі ў турму

24.10.2017 Сяргей Скрабец: Сэнсу ў акцыях не бачу, але ў душы пратэстоўцаў падтрымліваю

23.09.2017 Мікола Статкевіч: Найперш за краты кідаюць патрыётаў сваёй краіны

23.05.2017 “Цалкам рэальна, што некаторых фігурантаў “справы патрыётаў” могуць асудзіць…”

24.02.2017 Мікалай Статкевіч: Ёсць чырвоная рыса, за якую не можам перайсці ні мы, ні ўлада

30.01.2017 Мікалай Статкевіч: Сёння ўлады не могуць сабе дазволіць раскідаць усіх па турмах…

06.09.2016 Былыя палітвязні рыхтуюцца да акцыі “Вярні выбары”

23.08.2016 Былы палітвязень Мікалай Статкевіч на гадавіну свайго вызвалення адкаркаваў армянскі каньяк 1968 году

12.08.2016 Мікалай Статкевіч: Найлепшы падарунак для мяне – свабода для нашай краіны

06.07.2016 Мікалай Статкевіч: Гэта ў пэўнай ступені акцыя салідарнасці з былымі палітвязнямі!

Іншыя палітычныя вязьні