Паэт і адзін з першых палітвязняў у найноўшай гісторыі Беларусі Славамір Адамовіч распавёў сайту palitviazni.info пра тое, за што яго днямі адправілі ў псіхіятрычную клініку.
“Калі я бачу, што ўлада прымае нейкія абсалютна непрымальныя рашэнні, то ўсё маё нутро супраць гэтага пратэстуе”, – кажа паэт і грамадскі дзеяч.
Дваццаць гадоў таму быў арыштаваны паэт і грамадскі дзеяч Славамір Адамовіч, які стаў адным з першых палітвязняў у найноўшай гісторыі Беларусі.
Сёння ў інтэрв’ю сайту palitviazni.infoСлавамір Адамовіч успамінае падзеі тых гадоў.
“Наўрад ці я нешта змяняў бы ў сваім жыцці, – кажа паэт. – Калі такія моманты надарыліся, то іх трэба выкарыстоўваць. Для пісьменніка – гэта добра. У мяне за плячыма вялікі заплечнік і вялікі вопыт, а таму людзям ёсць што сказаць. Шкадую сёння толькі аб адным. Што 20 гадоў таго напісаў усяго верш, за які пасадзілі ў турму, а не цэлую паэму…”
5 красавіка ва Управе БНФ Рух Салідарнасьці «Разам» зладзіў вечарыну «З турмы – на волю!”, прымеркаваную да падзеяў 20-гадовай даўніны – арышту паэта, грамадскага дзеяча Славаміра Адамовіча, які стаў адным з першых палітвязняў у найноўшай гісторыі Беларусі.
“Тады атрымалася тое, што атрымалася, – сказаў паэт падчас вечарыны. – Але я ні аб чым не шкадую. Як ні парадакасальна, але гэта толькі плюс у маю аўтабіяграфію. І мінус – для ўсяго беларускага народу. Бо за 20 гадоў нічога не змянілася”.
Інтэрв’ю з палітвязьнем Славамірам Адамовічам (працяг)
— Славамір, у вас была магчымасьць і ў сэрцы сьвету, і ў краіне фьёрдаў пажыць – вы бачылі, як у ЗША і Нарвегіі працуюць паліцыянты? Ці ёсьць там “людзі ў цывільным”? Read More
Гутарка са Славамірам Адамовічам – беларускім паэтам, адным з першых палітвязьняў і, нягледзячы на палітычную эміграцыю, “вяртанцам” на Бацькаўшчыну. Read More
Славамір Адамовіч — легендарны беларускі паэт і грамадзскі дзяяч, аўтар некалькіх паэтычных зборнікаў. У сярэдзіне 1990-х — лідэр арганізацыі “Правы рэванш”, якая аб’ядноўвала ў асноўным творчых людзей, прыхільнікаў беларускай гісторыі і эпатажнага сучаснага беларускага мастацтва. Рэальнай палітычнай сілай арганізацыя ня стала і пазьней самаліквідавалася.
Нарадзіўся 8 сакавіка 1962 году на станцыі Унежма Анежскага раёну Архангельскай вобласьці. Пазьней сям’я пераехала на радзіму продкаў у Беларусь. Скончыў Сьвірскую СПТВ № 17. Працаваў у Казахстане, у саўгасе “Будслаўскі”, на Беларускай чыгунцы, на станкабудаўнічым заводзе імя Kiрава ў Менску.
У 1992 г. скончыў філялягічны факультэт БДУ. З 1991 па 1995 гады працаваў у “Настаўніцкай газэце”. Быў адным з аўтараў газэты “Наша Ніва”.
Храналёгія перасьледу
У лістападзе 1995 г. Славамір Адамовіч напісаў верш “Убей президента!”, за што быў арыштаваны 6 красавіка 1996 г. У турме КДБ трымаў сухую галадоўку. Яго абвінавачвалі ў закліках да звяржэньня або зьмены дзяржаўнага ладу, незаконным перасячэньні мяжы і незаконным нашэньні халоднай зброі.
Праз дзесяць месяцаў зьняволеньня — 7 лютага 1997 г. — адпушчаны пад падпіску аб нявыезьдзе. Пакаранне, да якога прыгаварыў Славаміра суд, фактычна абмяжоўвалася тым тэрмінам, які ён ужо адбыў у зьняволенні.
У жніўні 1997 г. на адным зь мітынгаў публічна “зашыў” сабе рот на знак пратэсту супраць парушэньня свабоды слова ў Беларусі.
Некалькі разоў затрымліваўся падчас масавых акцыяў апазыцыі. Напрыклад, у 2000 г. на Дзень Волі яго гвалтоўна затрымалі ў ліку дзясяткаў журналістаў у цэнтры Менску, і некалькі гадзінаў Славамір правёў разам зь імі ў ангары вайсковай часткі па вуліцы Маякоўскага.
У 2000 г. Славамір Адамовіч знаходзіўся ў ЗША, працаваў на будоўлях Нью-Ёрку. У верасьні 2002 г. паехаў працаваць у Нарвэгію, дзе папрасіў палітычны прытулак. Пасьля атрымання прытулка некалькі гадоў жыў і працаваў у Нарвегіі. У 2009 г. вярнуўся ў Беларусь і пасяліўся ў г. Мар’іна Горка (Менская вобласьць).