Blog

3 Articles

Былую палітзьняволеную Кацярыну Садоўскую зноў вінавацяць у абразе Лукашэнкі

Былую палітзьняволеную Кацярыну Садоўскую зноў вінавацяць у абразе Лукашэнкі

Сьледчы камітэт паведаміў пра крымінальную справу за абразу Лукашэнкі. Яе распачалі ў адносінах 68-гадовай Кацярыны Садоўскай. Жанчыне пагражае 3 гады зьняволеньня. У 2006 годзе яна ўжо была асуджаная за абразу кіраўніка Беларусі.

Кацярына Садоўская: Я патрабавала псыхіятрычнай экспэртызы Лукашэнкі

Кацярына Садоўская: Я патрабавала псыхіятрычнай экспэртызы Лукашэнкі

Мы завіталі ў госьці да праваабаронцы і былой палітзьняволенай Кацярыны Садоўскай, каб пачуць гісторыю яе перасьледу. Як аказалася, гэтая тэма размовы Кацярыну Пятроўну не асабліва цікавіла. І зусім не таму, што цяжка і балюча ўзгадваць. Кацярыне Садоўскай, якая надзелена пачуцьцём вострай несправядчлівасьці, праблемы іншых людзей падаюцца больш важнымі за свае ўласныя, свой перасьлед разглядаецца як пройдзены этап і ўзгадваецца без дэталяў.

Кацярына Садоўская

Кацярына Садоўская

Кацярына Пятроўна Садоўская нарадзілася 28 студзеня 1946 г. у Гомелі. Пасьля сканчэньня школы паехала працаваць у Сьветлагорск на завод штучнага валакна. Праз год пераехала ў Менск. Працавала на радыятарным заводзе, кіроўцай трамвая, у камунальнай гаспадарцы. Ад 1988 г. займаецца праваабарончай дзейнасьцю.

У сярэдзіне 1990-х гг. супрацоўнічала з Партыяй здаровага сэнсу, пры якой стварыла грамадзкую прыёмную па абароне правоў чалавека. Спадарыня Кацярына імкнулася дапамагчы самым сацыяльна неабароненым прадстаўнікам грамадзтва,  знаходзіла для іх юрыстаў, дапамагала пісаць скаргі на свавольства асобных чыноўнікаў і несправядлівыя рашэньні ў адносінах да канкрэтных людзей. Кацярына Садоўская магла прыйсьці на дапамогу любому чалавеку, нават калі ён жыў далёка ад Менску, яна лічыла правы чалавека самым каштоўным.  Палітыкай як такой Садоўская ніколі не займалася.

Храналёгія перасьледу

У чэрвені 2005 г. супраць Кацярыны Садоўскай распачалі крымінальную справу, абвінавачваючы яе ў зьнявазе і пагрозе судзьдзю. Таксама было высунутае абвінавачваньне ў зьнявазе кіраўніка дзяржавы: КДБ перахапіла ліст Кацярыны Садоўскай, напісаны ёй на адрас расейскай каляжанкі. Ліст распавядаў пра дыягназ, пастаўлены напачатку 2000-х зьбеглым у замежжа псыхіятрам — доктарам Шчыгельскім. З прычыны хваробы падсьледнай справу часова прыпынілі. Садоўскай зрабілі апэрацыю, пасьля якой сьледчыя КДБ адвезьлі жанчыну 25 ліпеня 2006 г. у псыхіятрычны шпіталь. Пазьней яе перавялі ў сьледчы ізалятар. 23 кастрычніка 2006 году Кацярына Садоўская была асуджаная да двух гадоў зьняволеньня. Адбывала пакараньне ў Гомельскай жаночай калёніі.

Выйшла на волю 25 траўня 2007 г. згодна з рашэньнем адміністрацыі жаночай калёніі і пастановай суду.