Адвакат распавёў пра ўнікальнай здольнасці палітвязня Віктара Бабарыкі

Прэтэндэнт на прэзідэнцкую пасаду Віктар Бабарыка, які з 18 чэрвеня 2020 году знаходзіцца за кратамі, не губляе аптымізму.

Па словах яго адваката, Віктар Дзмітрыевіч нават, калі глядзіць дзяржаўнае тэлебачанне, атрымлівае аб’ектыўную інфармацыю таго, што адбываецца ў краіне.

“Дзіўнае назіранне, – кажа адвакат Віктара Бабарыкі. – У яго камеры ёсць тэлевізар, па якім ідуць дзяржаўныя тэлеканалы. У Віктара Дзмітрыевіча ёсць унікальная здольнасць: яму ўдаецца нават з прапагандысцкіх тэлеперадач рабіць такія высновы, як быццам ён меў аб’ектыўную інфармацы. Я ўжо не раз такое бачыў, і гэта адмысловая здольнасць.

Прыходжу да яго, а ён кажа: “Я глядзеў тое і тое”. Пытаюся, якія ён зрабіў высновы, распавядае. Я кажу: “Цуд! Я вам раздрукаваў і прынёс тое, што менавіта дазваляе зрабіць такія высновы, але вы гэтага не бачылі, вы глядзелі тэлевізар”.

Стал таксама вядома, што Віктар Бабарыка быў падпісаны на большасць друкаваных газет, якія выходзілі, але цяпер частка газет ужо недаступная.

***

18 чэрвеня прэтэндэнт на прэзідэнцкую пасаду Віктар Бабарыка і яго сын Эдуард, кіраўнік яго ініцыятыўнай групы, былі затрыманыя.

У КДК заявілі, што Бабарыка затрыманы ў сувязі з тым, што з’яўляўся непасрэдным арганізатарам супрацьпраўнай дзейнасці, паспрабаваў уздзейнічаць на сведак, схаваць сляды раней учыненых злачынстваў і здымаў буйную суму грошай з падкантрольных яму рахункаў.

21 чэрвеня стала вядома, што Віктару і Эдуарду прад’яўленае абвінавачванне і абраная мера стрымання ў выглядзе заключэння пад варту, пра што стала вядома ад адваката Бабарыкі Дзмітрыя Лаеўскага.

21 чэрвеня Віктару Бабарыка было прад’яўлена абвінавачванне паводле арт. 243 (“Ухіленне ад выплаты сумаў падаткаў і збораў у асабліва буйным памеры”), арт. 235 (“Легалізацыя сродкаў, здабытых злачынным шляхам”), арт. 210 (“Крадзеж у асабліва буйным памеры”), арт. 209 (“Махлярства”), а таксама па арт. 430 (“Атрыманне хабару”) і арт. 431 (“Дача хабару”).

Праваабарончая супольнасць прызнала Віктару Бабарыка палітычным зняволеным.

palitviazni.info

Іншыя палітычныя вязьні

  • Андрэй Гайдукоў
  • Мікола Астрэйка
  • Віктар Івашкевіч
  • Павал Мажэйка
  • Анатоль Лябедзька