Маці Алеся Круткіна: Сына пакінулі ў ізалятары да 26 лютага

 Актывіст “Еўрапейскай Беларусі” Алесь Круткін працягвае адбываць адміністрацыйнае пакаранне ў ізалятары часовага ўтрымання (ІЧУ) у Віцебску.

Пра гэта сайту palitviazni.info паведаміла маці Алеся Круткіна.

Нагадаем, што 28 студзеня Алесь Круткін быў асуджаны на 15 сутак Полацкім раённым судом за ўдзел у мірных акцыях у абарону незалежнасці краіны, якія праходзілі ў Мінску ў снежні 2019 году.

12 лютага актывіст павінен выйсці на волю, але ў гэты ж дзень у Віцебску яго чакалі яшчэ два суды – з расклейванне налепак.

У выніку суд Першамайскага раёну Віцебску аштрафаў Круткіна на 50 базавых велічынь, а суд Кастрычніцкага раёна прысудзіў актывісту яшчэ 15 сутак адміністрацыйнага арышта.

“Перад судом сына перавезлі з Полацкага ІЧУ ў ізалятар часовага ўтрымання ў Віцебску, адкуль і прыврозілі на судовы працэс, – кажа маці Алеся Круткіна. – Пасля таго, як 12 і 13 лютага Алесю вынеслі новыя прысуды – штраф і яшчэ 15 сутак арышту, яго ізноў адвезлі ў ізалятар.

Былі ж выпадкі, калі актывістам давалі “суткі”, а затым адпускалі дадому, а пакаранне можна было адбываць пазней. Таму я патэлефанавала ў Віцебскі ІЧУ і пацікавілася, дзе мой сын. Мне паведамілі, што ён працягвае адбываць пакаранне, і на волю выйдзе 26 лютага ў 15.30. Адным словам, за кратамі, будзе амаль месяц”.

Са слоў маці актывіста, у бліжэйшы час яна збіраецца адвезці яму перадачу.

“Нягледзячы на тое, што сын у знак пратэста абвясціў галадоўку, нешта з ежы і асабістыя рэчы 15 лютага ўсё-такі перадам, – дадае суразмоўца. – А раптам перадумае галадаць…”

palitviazni.info

Фота: spring96.org

 

Зьвязаныя навіны:

Іншыя палітычныя вязьні

  • Яна Палякова
  • Аляксандар Васільеў
  • Андрэй Пазьняк
  • Уладзімер Плешчанка
  • Мікалай Аўтуховіч