Дзяніс Урбановіч: 13 кастрычніка вырашым, што будзе далей з курапацкай вартай

Адзін з абаронцаў Курапат, лідар “Маладога Фронта” Дзяніс Урбановіч распавёў сайту palitviazni.info пра тое, ці працягнецца ў бліжэйшы час курапацкая варта.

Амаль паўгода споўнілася штодзённай варце ў Курапатах ля рэстарана «Поедем поедим».

Нагадаем, што 30 мая 2018 году адбылася экстранная нарада абаронцаў Курапатаў, на якой быў вызначаны план дзеянняў, а ўжо на наступны дзень прайшла першая акцыя супраць адкрыцця рэстарана.

З таго часу варта праходзіць штодзённа, і абаронцы мемарыяла кажуць, што яна мае бестэрміновы характар…

“Варта працягваецца штодзень, але 13 кастрычніка правядзем пасяджэнне, – кажа Дзяніс Урбановіч.Будзем рыхтавацца да правядзення Дзядоў, а таксама абмяркуем пытанне, колькі яшчэ будзе працягвацца курапацкая варта, і якой тактыкі далей прытрымлівацца”.

Са слоў Дзяніса Урбановіча, супрацоўнікі ДАІ па-ранейшаму складаюць на актывістаў пратаколы і выпісваюць штрафы.

“Майго брата аштрафавалі за роварны прабег, які мы зладзілі ад Чырвонага касцёла да Курапатаў, – працягвае суразмоўца. – Што крымінальнага зрабілі? Усклалі дзве кветкі да помніка Янкі Купалу, запалілі знічкі і сфатаграфаваліся з нацыянальнам сцягам. За гэта далі 510 рублёў штрафа! Маўляў, удзельнічалі ў несанкцыянаваным мерапрыемстве. Гэта ж поўнае глупства і абсурд. У такім выпадку і ўдзельнікаў пахавання можна штрафаваць, якія прыходзяць на могілкі з кветкамі”.

palitviazni.info

 

Зьвязаныя навіны:

Іншыя палітычныя вязьні

  • Юрый Бандажэўскі
  • Андрэй Кім
  • Аляксандар Малчанаў
  • Уладзімер Падгол