Блогер Сяргей Пятрухін абскарджвае рашэнне Брэсцкага абласнога суда

18 красавіка суд Ленінскага раёна г.Брэста вынес прысуд па крымінальнай справе супраць блогера Сяргея Пятрухіна. Яго прызналі вінаватым па ч.2 арт.188 (“Паклёп”) і ч.2 арт.189 (“Абраза”) Крымінальнага кодэкса Беларусі. Брэсцкі абласны суд пакінуў рашэнне раённага суда.

“Гэтае рашэнне я абскардзіў у заяве на імя старшыні Брэсцкага абласнога суда”, – паведаміў сайту palitviazni.info Сяргей Пятрухін.

Нагадаем, што блогера пакаралі штрафам у памеры 360 базавых велічынь (9180 рублёў, ці 4381 долар). Пятрухіна абавязалі таксама выплаціць маральную шкоду пацярпелым супрацоўнікам Ленінскага РУУС г.Брэста 8500 рублёў, ці 4250 долараў. Усяго Пятрухін абавязаны выплаціць каля 9 тысяч долараў.

“На гэты момант за мяне ўжо на пагашэнне штрафа заплацілі тысячу рублёў, – кажа Сяргей Пятрухін. – Сам я таксама дзесьці па 5 рублёў закідваю на неабходны рахунак.

Як вядома, абласны суд пакінуў рашэнне раённага ў сіле, але зараз гэтае рашэнне я абскардзіў у заяве на імя старшыні Брэскага абласнога суда”.

Са слоў Сяргея Пятрухіна тэму рэпрэсій уладаў да праціўнікаў акумулятарнага завода, якія выходзілі на вуліцу з мірнымі пратэстамі, ён з паплечнікамі паспрабуюць “раскруціць” падчас гэтай парламенцкай кампаніі.

“Што атрымліваецца? Беларускі кіраўнік, калі выказваўся пра будаўніцтва гэтага завода, сказаў, што тут ён на баку народа, якія выступаў супраць запуска прадпрыемства, а нас жа практычна за гэта і штрафавалі, – дадае блогер. – Буду спадзявацца, што штраф, калі не адменяць, то хаця б зменшаць”.

palitviazni.info

 

Зьвязаныя навіны:

Іншыя палітычныя вязьні

  • Сяргей Марцалеў
  • Барыс Гарэцкі
  • Ігар Аліневіч
  • Уладзімер Кудзінаў
  • Уладзімер Падгол