Калі Расія адпусціць украінскіх палітвязняў?

Расія і Україна рыхтуюцца да абмена вязнямі, хаця да гэтага часу невядома дакладная колькасць вызваленых і час, калі адбудзецца абмен.

Але ў любым выпадку частка украінскіх палітвязняў, якія знаходзяцца ў расійскіх турмах, у хуткім часе будуць на волі.

Ужо было некалькі паведамленняў, што вязні быццам бы ўжо на волі, але з часам інфармацыя абвяргалася. Затым стала вядома, што Масква паставіла ўмову для абмена: абвязковае вызвалення важнага сведкі па справе аб збітым МН17 Уладзіміра Цемаха, якога ўкраінскія Сілы спецаперацый захапілі на акупаванай тэрыторыі і вывезлі на вольную тэрыторыю Украіны.

Уладзімір Цемах, па яго ўласным прызнанні, хаваў “БУК”, з якога быў збіты “Боінг” Малайзійскіх авіяліній і з’яўляецца важным сведкам для расследвання справы аб катастрофе. У прыватнасці, 40 дэпутатаў Еўрапарламента звярнуліся са зваротам да прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага з тым, каб той не дапусціў выдачы Цемаха Расійскай Федэрацыі.

Відавочна, што Расія вельмі не зацікаўлена расследваннем катастрофы і настойвае на выдачы Уладзіміра Цемаха ў межах абмена палоннымі. Ёсць інфармацыя, што дзеля таго, каб атрымаць важнага для следства сведку, Крэмль і пайшоў на гэты абмен.

Апеляцыйны суд Кіева выпусціў Цемаха з пад варты пад асабістае абязальніцтва, хаця гэта пакуль адзіны сведка па справе аб збітым “Боінгу”, і без яго паказанняў суду будзе складана даказаць віну Расіі ў гэтым тэракце.

З іншага боку Расія без выдачы Уладзіміра Цемаха не вызваліла б украінскіх палітвязняў — захопленых у палон маракоў, Алега Сянцова, Рамана Сушчанку і астатніх.

Па словах Крамля, абмен вязнямі мае быць масштабным.

“Мы фіналізуем нашы перамовы, абмен будзе буйным, – заявіў днямі расійскі кіраўнік Уладзімір Пуцін. – Дастаткова складана было прымаць пашэнне па канкрэтных людзях, але падыходзім да фіналу”.

Тым часам, пакуль так і не названы канкрэтныя прозвішчы палітвязняў, якія будуць вызвалены.

Дарэчы, тры гады таму палітвязень Алег Сянцоў напісаў ліст, у якім кажа і пра цану яго вызвалення.

“Трэці год сяджу ў расійскай турме, – напісаў ён. — Трэці год супраць маёй краіны вядуць вайну. Вораг ваюе мярзотна, з-за вугла, робячы выгляд, што ён тут ні пры чым. Яму ніхто ўжо не верыць, але гэта яго не спыняе. Вайна не бывае прыгожай, але праўда ўсё роўна за намі – мы ні на каго не нападалі, мы абараняемся.

Нас шмат у палоне ў Расіі і яшчэ больш на Данбасе. Кагосьці ўжо вызвалілі, іншыя чакаюць і спадзяюцца. У кожнага свая гісторыя і ўмовы ўтрымання. Нехта піярыцца на палонных, хтосьці рэальна працуе.

Тут у заключэнні мы абмежаваны. І нават не воляй – гэтага ўжо не адняць, а тым, што мала што можам зрабіць для краіны. Дакладней, можам зрабіць толькі адно – трымацца. Не трэба нас выцягваць любой цаной – перамога ад гэтага не наблізіцца. Выкарыстоўваць нас як зброю супраць ворага – так. Ведайце, што мы не ваша слабае месца. Калі нам выпала стаць цвіком у крышку труны цірана, то я хацеў бы быць такім цвіком”.

palitviazni.info

 

Зьвязаныя навіны:

Іншыя палітычныя вязьні