Украінскія палітвязні. Аляксандр Кольчанка: Я – грамадзянін Украіны

Аляксандр Кольчанка адбывае пакаранне ў Чалябінскай вобласці Расіі. Яго і рэжысёра Алега Сянцова затрымалі расійскія спецслужбы ў Крыме ў маі 2014 года нібыта па абвінавачванні ў арганізацыі тэрактаў на паўвостраве.

У выніку Аляксандр Кольчанка быў асуджаны да 10 гадоў калоніі. Аляксандр, як і раней, настойвае, што ён – грамадзянін нУкраіны і палітвязень, пра што і паведаміў сябрам грамадскай назіральнай камісіі, якая наведалася ў калонію да Кольчанкі напачатку гэтага году, паведамляе krymr.com.

Напрыканцы мінулага году Аляксандра змясцілі ў штрафны ізалятар за “самавольнае перамяшчэнне па-за лакальным участкам”, але зараз у палітвязня як быццам няма скаргаў да ўмоваў утрымання ў калоніі. Хаця ён і мае “нездаровы выгляд”.

Як паведамляла праваабаронца Таццяна Шчур са спасылкай на адваката Уральскай праваабарончай групы, якая наведвала Кольчанку, Аляксандр выглядае дрэнна.

“Худы і зусім замкнёны, – распавяла праваабаронца. – Напружаны. Усміхацца перастаў. Але наведвае спартыўную залу, бібліятэку, атрымлівае дыетычнае харчаванне”.

Дарэчы, перад прыездам у калонію да Кольчанкі грамадскай назіральнай камісіі, да яго ўжо каторы раз не пусцілі украінскага консула, бо Расія не жадае прызнаваць яго грамадзянінам Украіны. Назіральнай камісіі Аляксандр яшчэ раз заявіў: прашэнне аб памілаванні ён пісаць не будзе, паведамляе unian.net.

Усяго, па звестках Міністэрства замежных спраў Украіны, Расія незаконна ўтрымлівае больш за 70 украінцаў. У гэты лік уваходзяць 24 украінскія ваенныя, якіх захапіла ў палон ФСБ Расіі ля берагоў Крыма напрыканцы лістапада 2018 году.

Акрамя таго, па інфармацыі СБУ, баявікі на Данбасе, якія падтрымліваюцца Расіяй, утрымліваюць 108 украінскіх закладнікаў.

palitviazni.info

Фота: krymr.com

 

Зьвязаныя навіны:

Іншыя палітычныя вязьні

  • Андрэй Гайдукоў
  • Сяргей Башарымаў
  • Наста Дашкевіч
  • Арцём Пракапенка
  • Уладзімер Някляеў