Генадзь Фядыніч: Лідарскія якасці ў мяне ніяк суд не можа адняць

На мінулым тыдні старшыня незалежнага прафсаюза РЭП Генадзь Фядыніч і галоўны бухгалтар арганізацыі Ігар Комлік падалі апеляцыйныя скаргі на прысуд, вынесены ім 24 жніўня 2018 года, паводле якога іх прызналі вінаватымі па ч.2 арт.243 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь (ухіленне ад выплаты падаткаў у буйным памеры).

“Мяркую, апеляцыя будзе рагледжана не раней, чым праз месяц”, – распавёў Генадзь Фядыніч сайту palitviazni.info.

Нагадаем, суд Савецкага раёна асудзіў кіраўнікоў прафсаюза РЭП на 4 гады абмежавання волі без накіравання ва ўстановы адкрытага тыпу з забаронай займаць кіруючыя пасады тэрмінам на 5 гадоў.

Са слоў Генадзя Фядыніча, пакуль прысуд не ўступіў у сілу, ён афіцыйна працягвае займаць пасаду старшыні прафсаюза.

“І нават, калі Мінскі гарадскі суд не адменіць рашэнне раённага, то, па сутнасці, нічога не зменіцца, – кажа прафаюзны лідар. – Лідарскія якасці ў мяне ніяк суд не можа адняць, таму фармальна буду працягваць рабіць тую справу, што рабіў і раней. Іншая справа, што падчас хатняй “хіміі” вельмі шмат абмежаванняў, таму, напрыклад, у многіх мерапрыемствах, якія будзе праводзіць наша арганізацыя, удзельнічаць мне забаронена”.

Генадзь Фядыніч дадае, што старшыня прфсаюза РЭП абіраецца на з’ездзе, які па статуце адбудзецца ў 2020 годзе, але раней часу  праводзіць яго не збіраюцца.

“Пакуль нехта будзе выконгваць абавязкі старшыні прафсаюза, хаця з кандыдатурай дакладна яшчэ не вызначыліся, – кажа ён. – Адно вядома на сто працэнтаў – наш прафсаюз, як працаваў, так і будзе працаваць раней. Нічога не зменіцца”.

palitviazni.info

 

 

Зьвязаныя навіны:

Іншыя палітычныя вязьні