“Зміцера Паліенку просяць не скардзіцца на ўмовы ўтрымання…”

Палітвязень Зміцер Паліенка распавёў, колькі віншаванняў атрымаў на свой Дзень нараджэння.

Па яго словах, “пад усе лісты трэба будзе асобная торба”, бо пакідаць там такія каштоўныя рэчы ён не жадае”.

“Сабралі Змітру апошнюю перадачу, якую 6 чэрвеня бацька перадаў на спатканні, – паведаміла ў сацыяльных сетках сяброўка актывіста Марына Насенка. – Зараз ідзе зваротны адлік да яго вызвалення. Дарэчы, Змітра ў калоніі просяць не скардзіцца на ўмовы ўтрымання і, каб пра яго менш пісалі СМІ. Значыцца, нашая з вамі салідарнасць працуе. Значыцца, трэба працягваць да поўнага і неадкладнага вызвалення вязня”.

26 мая Зміцер Паліенка адзначыў у калоніі 24-годдзе.

“Атрымаў шмат віншаванняў з Днём народзінаў, – паведаміў ён на волю сябрам. – Пад усе віншавальныя лісты будзе патрэбна асобная торба, бо пакідаць там такія каштоўныя рэчы не жадаю”.

***

Зміцер Паліенка – сацыяльны актывіст з Мінска. Нагодай для крымінальнага пераследу стаў ягоны ўдзел у мірным сходзе “Крытычная маса”, які адбываўся 29 красавіка 2016 г. у Мінску і быў гвалтоўна спынены міліцыяй.

12 кастрычніка 2016 года судом Цэнтральнага раёна г. Мінска прызнаны вінаватым у здзяйсненні злачынства, прадугледжанага артыкулам 364 Крымінальнага кодэкса (гвалт альбо пагроза ўжывання гвалту ў дачыненні да супрацоўнікаў органаў унутраных справаў) і часткай 2 артыкула 343 КК (выраб і распаўсюд парнаграфічных матэрыялаў або прадметаў парнаграфічнага характару). Паводле прысуда, З. Паліенка быў прыгавораны да двух гадоў пазбаўлення волі з адтэрміноўкай выканання пакарання на два гады.

7 красавіка 2017 года судом Заводскага раёна г. Мінска разгледжана прадстаўленне органа, які ажыццяўляе кантроль за паводзінамі асуджанага (хутчэй за ўсё, УУС Заводскага раёна), і адменена адтэрміноўка выканання пакарання. У сувязі з гэтым, без права на абскарджванне, актывіст падлягае накіраванню ў папраўчую калонію для адбыцця пакарання ў выглядзе пазбаўлення волі тэрмінам на 1,5 гады (з улікам часу ўтрымання пад вартай да суду ў 2016 годзе).

Зміцеру Паліенку можна дасылаць лісты падтрымкі (лепш – замоўныя) па адрасе: 213800 Магілёўская вобласць, г.Бабруйск, вул.Сікорскага, 1. ПК-2, атрад № 9.

palitviazni.info

 

 

Зьвязаныя навіны:

Іншыя палітычныя вязьні

  • Эдуард Пальчыс
  • Уладзімер Сяргееў
  • Аляксандар Казакоў
  • Уладзімер Плешчанка
  • Аляксандар Баразенка