Турэмныя ўрачы не могуць паставіць дыягназ палітвязню Зміцеру Паліенку

Пра пагаршэнне здароўя Зміцер Паліенка і раней паведамляў сябрам у лістах на волю, але дакладна ніхто не ведаў, што насамрэч яго хвалюе.

Зараз стала вядома, што палітвязень “працуе на вырабе пальчатак, з-за чаго мае абвостраную астму”.

“Ёсць навіны, – паведаміла Марына Насенка.З нагоды кіпіша па яго здароўю Змітра ўсё ж-такі выклікалі да галоўнага ўрача. Далі нейкія антыбіётыкі і зялёнку. Але дыягназ паставіць не могуць і дагэтуль”.

Са слоў Марына Насенка, Зміцер працуе на вырабе пальчатак, з-за чаго мае абвостраную астму. Носіць з сабой заўсёды інгалятар.

“Пасылку атрымаў, – дадае яна. – Пры пераводзе грошай просіць дасылаць на яго імя копію чэку (лепей замоўным лістом), так лягчэй іх потым атрымаць. Сябры, толькі праз распаўсюд праўдзівай інфармацыі, акцыі салідарнасці і прамую дапамогу Змітру мы можам змяніць яго становішча Яго дыягназ усё ж застаецца невядомым. Міжнародны вязень сумлення Зміцер Паліенка чакае вашай падтрымкі”.

***

Зміцер Паліенка – сацыяльны актывіст з Мінска. Нагодай для крымінальнага пераследу стаў ягоны ўдзел у мірным сходзе “Крытычная маса”, які адбываўся 29 красавіка 2016 г. у Мінску і быў гвалтоўна спынены міліцыяй.

12 кастрычніка 2016 года судом Цэнтральнага раёна г. Мінска прызнаны вінаватым у здзяйсненні злачынства, прадугледжанага артыкулам 364 Крымінальнага кодэкса (гвалт альбо пагроза ўжывання гвалту ў дачыненні да супрацоўнікаў органаў унутраных справаў) і часткай 2 артыкула 343 КК (выраб і распаўсюд парнаграфічных матэрыялаў або прадметаў парнаграфічнага характару). Паводле прысуда, З. Паліенка быў прыгавораны да двух гадоў пазбаўлення волі з адтэрміноўкай выканання пакарання на два гады.

7 красавіка 2017 года судом Заводскага раёна г. Мінска разгледжана прадстаўленне органа, які ажыццяўляе кантроль за паводзінамі асуджанага (хутчэй за ўсё, УУС Заводскага раёна), і адменена адтэрміноўка выканання пакарання. У сувязі з гэтым, без права на абскарджванне, актывіст падлягае накіраванню ў папраўчую калонію для адбыцця пакарання ў выглядзе пазбаўлення волі тэрмінам на 1,5 гады (з улікам часу ўтрымання пад вартай да суду ў 2016 годзе).

Зміцеру Паліенку можна дасылаць лісты падтрымкі (лепш – замоўныя) па адрасе: 213800 Магілёўская вобласць, г.Бабруйск, вул.Сікорскага, 1. ПК-2, атрад № 9.

palitviazni.info

 

Зьвязаныя навіны:

Іншыя палітычныя вязьні

  • Анатоль Паўлаў
  • Алесь Бяляцкі