Вячаслаў Касінераў: У Зміцера Паліенкі праблемы са здароўем

Актывіст анархісцкага руху Вячаслаў Касінераў, якія лістуецца з палітвязнем Зміцерам Паліенкам, распавёў сайту palitviazni.info пра тое, што той напісаў у сваіх апошніх лістах.

“Паведаміў, што ў яго праблемы са здароўем, але большай інфармацыяй пакуль не валодаем, – кажа Вячаслаў. – На гэтым тыдні да Зміцера павінен паехаць адвакат…”

“Думаю, пасля наведвання адвакатам будзем валодаць большай інфармацыяй, што непакоіць Зміцера Паліенку, і якую дапамогу мы можам яму аказаць, – распавядае Вячаслаў Касінераў. – Вядома таксама, што ў Зміцера не будзе спаткання з бацькам, так вырашыла адміністрацыя ўстановы. Акрамя таго, паштоўкі, якія дасылалі не з замовай, да яго так і не дайшлі. Таму ўсе лісты дасылаем толькі з замовай, на звычайныя і не спадзяемся. Дарэчы, калі Зміцер піша на волю, то паштоўкі таксама прыходзяць з затрымкай. Відаць, яны праходзяць цэнзуру”.

Са слоў суразмоўцы, Паліенка трымаецца бадзёра і просіць, каб яму як мага больш дасылалі літаратуры, бо ў калоніі ён шмат чытае.

***

Зміцер Паліенка – сацыяльны актывіст з Мінска. Нагодай для крымінальнага пераследу стаў ягоны ўдзел у мірным сходзе “Крытычная маса”, які адбываўся 29 красавіка 2016 г. у Мінску і быў гвалтоўна спынены міліцыяй.

12 кастрычніка 2016 года судом Цэнтральнага раёна г. Мінска прызнаны вінаватым у здзяйсненні злачынства, прадугледжанага артыкулам 364 Крымінальнага кодэкса (гвалт альбо пагроза ўжывання гвалту ў дачыненні да супрацоўнікаў органаў унутраных справаў) і часткай 2 артыкула 343 КК (выраб і распаўсюд парнаграфічных матэрыялаў або прадметаў парнаграфічнага характару). Паводле прысуда, З. Паліенка быў прыгавораны да двух гадоў пазбаўлення волі з адтэрміноўкай выканання пакарання на два гады.

7 красавіка 2017 года судом Заводскага раёна г. Мінска разгледжана прадстаўленне органа, які ажыццяўляе кантроль за паводзінамі асуджанага (хутчэй за ўсё, УУС Заводскага раёна), і адменена адтэрміноўка выканання пакарання. У сувязі з гэтым, без права на абскарджванне, актывіст падлягае накіраванню ў папраўчую калонію для адбыцця пакарання ў выглядзе пазбаўлення волі тэрмінам на 1,5 гады (з улікам часу ўтрымання пад вартай да суду ў 2016 годзе).

Зміцеру Паліенку можна дасылаць лісты падтрымкі (лепш – замоўныя) па адрасе: 213800 Магілёўская вобласць, г.Бабруйск, вул.Сікорскага, 1. ПК-2, атрад № 9.

palitviazni.info

 

Зьвязаныя навіны:

Іншыя палітычныя вязьні

  • Аляксандар Баразенка
  • Зьміцер Новік
  • Алесь Міхалевіч