Зміцер Крэмянецкі: Не першы раз спрабую змагацца з сістэмай

13 снежня суд Маскоўскага раёна працягне разглядаць іск былога фігуранта “справы патрыётаў” Зміцера Крэмянецкага да Камітэта дзяржаўная бяспекі. Ён хоча спагнаць з сілавікоў 10 тысяч рублёў.

“Не веру, што можна выйграць працэс, бо не першы раз я спрабую змагацца з дзяржаўнай сістэмай, – распавёў Зміцер сайту palitviazni.info. – Але няхай паварушацца…”

Маладзёжны актывіст намагаецца спагнаць маральную кампенсацыю з КДБ за свой арышт і знаходжанне ў следчым ізалятары. У межах крымінальнай справы па падазрэнні ў арганізацыі масавых беспарадкаў Зміцер Крэмянецкі ўтрымліваўся пад вартай у СІЗА 10 сутак.

– Як вядома, пасяджэнне па справе павінна было прайсці 6 снежня, аднак у суд не з’явіліся адказчыкі – прадстаўнікі КДБ, – распавядае Зміцер. – З чэрвеня я спрабую дамагчыся кампенсацыі, але, як бачым, пакуль нават суд ніяк не можа адбыцца. Следчы камітэт адсылае да КДБ, маўляў, гэта ў іх кампентэнцыі разгляд пытання аб прызнанні права на кампенсацыю. Яшчэ ў верасні звярнуўся да “камітэтычкаў”, але тыя маўчаць, а ў суд наогул не з’яўляюцца. Звычайная справа для нашай “прававой” краіны.

– Якую кампенсацыю вы патрабуеце?

– 10 тысяч рублёў. У гэтай суме ўлічаны выдаткі на адваката падчас майго знаходжання ў СІЗА, маральная шкода… Але нават калі прызнаюць маё права на кампенсацыю, то звычайна яе памер вызначае суд. Таму можна ў іскавым патрабаванні назваць суму і дзесяць, і трыццаць тысяч рублў, але атрымаеш столькі, колькі вырашыць суддзя. Калі наогул нешта атрымаеш.

– Не верыце, што можна выйграць працэс?

–  Безумоўна, не веру. Не першы раз я спрабую змагацца з дзяржаўнай сістэмай і цудоўна разумею, як яна працуе. Але ж і гэта таксама патрэбна. Няхай паварушацца…

palitviazni.info

 

Зьвязаныя навіны:

Іншыя палітычныя вязьні

  • Алег Федаркевіч
  • Уладзімер Лобан
  • Алесь Пушкін
  • Алесь Стральцоў
  • Андрэй Гайдукоў