Ці варта чакаць масавых восеньскіх пратэстаў?

8 верасня ў сталіцы прайшла акцыя пратэсту супраць расійска-беларускіх вучэнняў “Захад-2017”, на якую прыйшлі некалькі сот чалавек. Зараз Рада Беларускага нацыянальнага Кангрэса  заявіла аб намеры правесці 20 кастрычніка ў Мінску “Марш абураных беларусаў 2.0» з патрабаваннем спыніць рабаванне народа. Ці падтрымае сам народ заклікі палітыкаў выйсці на вуліцу? І ці можа ізноў запрацаваць рэпрэсіўная машына?

“Калі вясной улады ўбачылі, што пратэстная хваля масава пайшла па ўсёй краіне, яны зрабілі тое, што і заўсёды рабілі – запусцілі ў дзеянне рэпрэсіўную машыну. Думаю, іх нішто не спыніць і зараз, калі ўбачаць хоць нейкую пагрозу для сябе”, – распавядае сайту palitviazni.info палітык Анатоль Лябедзька.

“Найперш хачу сказаць, што пратэстны патэнцыял на сёння ў грамадстве досыць высокі, – распавядае сайту palitviazni.info Анатоль Лябедзька. – У першую чаргу гэта можа быць рэфлексія на эканамічную палітыку ўладаў. А вось на заклікі палітыкаў падтрымаць нейкія акцыі больш рэагуюць людзі з выразна акрэсленай палітычнай пазіцыяй. Што датычыцца дэкрэта аб дармаедах, нізкіх заробкаў, то маецца досыць крытычная маса, але ў той жа час ёсць і пэўны ўзровень страха, якія падтрымліваецца ўладамі. Таму, мабыць, нейкія пратэстныя выступы ўсё роўна будуць, бо дэкрэт улады адмяняць не збіраюцца. Не выключана і негатыўная рэакцыя з боку людзей на тую палітыку, якую рэалізуе ўрад”.

Па словах палітыка, калі людзі ізноў масава выйдуць з прастэстамі на вуліцу, то ўлады будуць дзейнічаць па старой схеме.

“Калі казаць пра вясновыя падзеі, то відавочна, што сілавікі аказаліся да іх непадрыхтаванымі, – дадае Анатоль Лябедзька. – Відаць, разлік быў на тое, што пратэсты будуць адзінкавыя, але ніяк не масавыя. І, калі ўлады ўбачылі, што пратэстная хваля пайшла па ўсёй краіне, то зрабілі тое, што і заўсёды рабілі – запусцілі ў дзеянне рэпрэсіўную машыну. Думаю, іх нішто не спыніць і зараз, калі яны ўбачаць хоць нейкую пагрозу для сябе”.

palitviazni.info

Фота: nn.by

 

Зьвязаныя навіны:

Іншыя палітычныя вязьні

  • Тацяна Цішкевіч
  • Павал Сырамолатаў
  • Юрый Лявонаў