Генадзь Фядыніч – на волі!

Затрыманага ўчора лідара прафсаюза РЭП Генадзя Фядыніча адпусцілі.

Пра гэта прыйшло пацвяржэнне з некалькіх крыніц.

 

 

“Генадзь Фядыніч і Наталля Пічужкіна выйшлі з допыту, а галоўнага бухгалтара прафсаюза РЭП Ігара Комліка адправілі на Акрэсціна”, – паведаміў прафсаюзны юрыст Андрэй Стрыжак.

Інфармацыю пра вызваленне Генадзя Фядыніча пацверрдзілі і блізкія прафсаюзнага лідара, хаця сам ён пакуль не выходзіць на сувязь і ніяк не каментуе сітуацыю.

Нагадаем, па звестках ДФР, распачатая крымінальная справа супраць дваіх — Генадзя Фядыніча, старшыні прафсаюза, і Ігара Комліка, бухгалтара. Іх вінавацяць у нясплаце падаткаў у асабліва буйным памеры. Фядынічу і Комліку пагражае да 7 гадоў з канфіскацыяй маёмасці.

Паводле nn.by, у Фядыніча апісалі маёмасць: кватэру на вуліцы Мельнікайце, машыну «Таёта», тэлевізар, музычны цэнтр.

Допыт у Камітэце дзяржкантролю на вуліцы Броўкі цягнуўся да 22:30. Перад тым, як выпусціць, з Фядыніча ўзялі падпіску аб неразгалошванні. Падпіску аб нявыездзе не бралі.

Цяпер Фядыніч знаходзіцца ў статусе падазраванага па крымінальнай справе. Абвінавачанне выставілі па артыкуле 243 ч.2. Паводле следчых, ён не сплаціў за 2011 год падаткаў на 22 тысячы рублёў (дэнамінаванымі).

palitviazni.info

 

Зьвязаныя навіны:

Іншыя палітычныя вязьні