Аляксандр Бухвостаў: Гэта і помства прафсаюзам, і прэвентыўны ўдар

Сёння супрацоўнікі Дэпартамента фінансавых расследаванняў (ДФР) Камітэта дзяржкантролю праводзілі вобшукі ў мінскім офісе прафсаюза РЭП і ў офісе Беларускага незалежнага прафсаюза ў Салігорску. Затрыманы прафсаюзныя лідары.

“Пачаўся сур’ёзны ціск на незалежныя прафсаюзы, – распавёў сайту palitviazni.info адзін з актывістаў незалежных прафсаюзаў Аляксандр Бухвостаў. –  І выбіваць пачалі найбольш актыўных…”

Яе паведаміў “Нашай Ніве” nn.by Юрый Белякоў, прававы інспектар прафсаюза “раніцай у офіс прыйшлі каля 10 чалавек з Дэпартамента фінансавых раследаванняў. Паказалі пастанову пракурора аб тым, што расследуецца справа аб ухіленні ад сплаты падаткаў супраць Генадзя Федыніча. Сутнасць яе такая ж, як і была ў справе Бяляцкага. Справа аб нясплаце падаткаў распачатая супраць траіх супрацоўнікаў прафсаюзу: Генадзя Фядыніча, Наталлі Пічужкінай і Ігара Комліка”.

Старшыня Беларускага кангрэса дэмакратычных прафсаюзаў Аляксандр Ярашук таксама знаходзіцца ў ДФР.

“Пачаўся сур’ёзны ціск на незалежныя прафсаюзы, – распавёў сайту palitviazni.info адзін з актывістаў незалежных прафсаюзаў Аляксандр Бухвостаў. –  І выбіваць пачалі найбольш актыўных – лідараў. Мяркую, што ўся гэтая справа звязаная ў першую чаргу з іх прафесійнай дзейнасцю”.

Са слоў Бухвостава, эканамічная сітуацыя ў краіне пагаршаецца, а незалежныя прафсаюзы якраз і паказваюць гэта ды вядуць інфармацыйную працу сярод працоўных.

“Хваля ціску, мяркую, працягнецца, – кажа суразмоўца. – Зараз трэба тэрмінова звяртацца да міжнароднага прафсаюзнага руху, каб там нейкім чынам адрэагавалі на сітуацыю”.

Не выключае Аляксандр Бухвостаў, што справа магла быць таксама помстай з боку уладаў за тое, што незалежныя прафсаюзы пэўным чынам прынялі ўдзел у вясновых акцыях пратэсту, актыўна выступаючы за адмену дэкрэта аб “дармаедах”.

Гэта, магчыма, і помства прафсаюзам, і прэвентынтыўны ўдар, – дадае ён. – Менавіта прафсаюз РЭП найбольш актыўнічаў за адмену дэкрэта, збіраў подпісы. Акрамя таго, восенню прафсаюзы планавалі шэраг акцый у Дзень барацьбы за годную працу. Таму ўсё гэта, відаць, сабралі ў адзін стос. Паўтаруся, сітуацыя ў эканоміцы пагаршаецца, а таму і вырашылі разабрацца з незалежнымі прафсаюзамі, каб тыя больш не падтрымлівалі сацыяльныя пратэсты”.

Актывіст мяркуе, што ў гэтай справе можна рабіць і песімістычныя прагнозы: “Калі захочуць, то пасадзяць. Падставы заўсёды знойдуцца. Будзем, натуральна, спадзявацца, што такім чынам хочуць проста напалохаць прафсаюзных лідараў, але ўсё можа скончыцца куды сур’ёзней”.

palitviazni.info

 

 

Зьвязаныя навіны:

Іншыя палітычныя вязьні

  • Аляксандар Малчанаў
  • Васіль Старавойтаў
  • Ігар Корсак