Як “прэсуюць” Вольгу Мікалайчык

Вядомая грамадская актывістка Вольга Мікалайчык распавяла сайту palitviazni.info пра ўдзел у акцыях пратэсту, штрафы і арышт маёмасці.

“Агулам мне налічылі каля 15 тысяч долараў штрафаў”, – кажа яна.

Вольга Мікалайчык – вядомая грамадская актывістка, якая цягам апошніх больш як 5 гадоў шмат разоў брала ўдзел у акцыях пратэсту, пікетах салідарнасці з палітвязнямі, іншых вулічных акцыях. За ўдзел у Дні Волі Вольга адбыла адміністрацыйны арышт на Акрэсціна, а зараз змагаецца за сваю маёмасць.

– Зараз абскарждваецца рашэнне судовых прыставаў, – распавядае Вольга. – Мы даводзім, што рэчы, якія апісалі, належаць не мне, а маёй маці. То бок, справа зараз прыпынена на нейкі час, пакуль суд не вызначыцца з датай паседжання. Але зараз у доме апісана маёмасць на суму 817 рублёў, і людзі дапамаглі гэтыя грошы сабраць, каб маці магла рэчы выкупіць. Акрамя таго, пад арыштам знаходзіцца і сам дом. Я магу ім карыстацца, але прадаць яго нельга. Увогуле, на гэты момант трэба яшчэ заплаціць каля 9 тысяч долараў.

– Даволі вялікая сума…

– Усяго за штрафы налічылі 15 тысяч долараў, але частку ўжо аплацілі. Лічыце, што за ўдзел у кожнай акцыі пратэсту мне прысуджалі каля 500 долараў штрафа.

palitviazni.info

 

Зьвязаныя навіны:

Іншыя палітычныя вязьні

  • Алесь Міхалевіч
  • Мікола Маркевіч
  • Віталь Мацукевіч