Ці патрэбны беларускім уладам палітвязні?

20090518-1_freeНа сёняшні момант у Баларусі за кратамі знаходзяцца Уладзімір Кондрусь і Міхаіл Жамчужны, якіх праваабарончая супольнасць прызнала палітвязнямі. Не выключана, што ў бліжэйшы час гэты спіс папоўніцца.

Пра тое, навошта беларускім уладам “палітычныя” ў той час, калі ўсталёўваюцца прыязныя адносіны з Захадам, сайту palitviazni.info распавядаюць юрыст Гары Паганяйла і былы палітычны зняволены Зміцер Дашкевіч.

“Я думаю, што пры сёняшняй уладзе палітвязні – гэта пастаянная канстанта, – кажа Гары Паганяла. – Сілавыя структуры ў сваёй працы па-ранейшаму накіраваны на тое, каб змагацца з іншадумствам, суды прымаюць неабходныя рашэнні. У адваротным выпадку трэба было б прызнаць, што ў нас іншая ўлада – больш дэмакратычная і справядлівая, якая не пераследуе палітычных актывістаў. Але ж прырода ўлады не змяняецца. Маем тое, што маем. Таму, на мой погляд, у бліжэйшай перспектыве палітвязні нікуды не знікнуць. Выйдуць з турмы адны – з’явяцца іншыя”.

Па словах юрыста, палітвязні – гэта “залпавы стрэл і па грамадству,каб трымаць яго ў страху, і па апазіцыі,каб ведала сваё месца, і па Захаду, каб паказаць, што ўлада застаецца ранейшай”.

“Яны гэта рабілі, робяць і, на мой погляд, будуць рабіць, – адзначае Гары Паганяйла. – Акрамя гэтага, “палітычнымі” можна і пагандляваць, і ўлада ўжо дэманстравала гэта на практыцы. Таму не выключаю, што палітвязні могуць быць выкарыстаны і ў якасці разменнай манеты”.

Зміцер Дашкевіч лічыць, што ўвогуле не варта “рацыянальна асэнсоўваць ірацыянальныя сістэмы”.

“З аднаго нелагічна, каб сёння ў краіне за кратамі знаходзіліся палітычныя зняволеныя, а з іншага – ідуць палітычныя гульні, – кажа ён. – І з Захадам, і з Усходам. Той жа Эдуард Пальчыс, які чакае суда і можа быць прызнаны новым палітвязнем, адэптам “русского мира” стаў папярок горла. Тое, што яго ўзялі ў палон у Расіі, гаворыць пра тое, што была распрацавана цэлая спецаперацыя. І беларускай уладзе складана вызваліць Пальчыса проста так. Тут больш будуць уплываць на вынік справы знешнія чыннікі. Такія, напрыклад, як нафтагазваыя войны Беларусі з Расіяй. Наўрад ці Пальчыса апраўдаюць, але могуць хаця б нейкі мінімальны вырак вынесці”.

“Справа Кондруся” – гэта таксама магчымасць адпомсціць актыўным удзельнікам снежаньскіх падзей 2010 году, – дадае актывіст. – З-за таго, што Кондруся амаль шэсць гадоў таму не знайшлі, магчыма, нехта нават пазбавіўся зорачак на пагонах, а таму трэба ж зараз сябе апраўдаць. Але, на мой погляд, што і Кондруся, і Пальчыса ўсё ж-такі вызваляць. На гэта ёсць вялікі шанец”.

palitviazni.info

 

Зьвязаныя навіны:

Іншыя палітычныя вязьні

  • Сяргей Каваленка
  • Зьміцер Бандарэнка