Былыя палітвязні зладзілі акцыю “Вярні выбары”

DSCN6491“Рэжым зноў выявіў сваю слабасць, калі мусіў па патрабаванню Захада прызначыць дэпутатамі дзвюх прадстаўніц незалежных арганізацый, – напісаў няпэрэдадні ў сацыяльных сетках Мікалай Статкевіч. – Далей ён будзе слабець усё болей. Трэба скарыстацца гэтым і дамагчыся ў наступным годзе сапраўдных выбараў да таго, як рэжым давядзе нашу краіну да жабрацтва і страты незалежнасці. Пачнем гэту справу 12 верасня ў 18.00 на Кастрычніцкай плошчы Мінска.

Што датычыцца колькасці ўдзельнікаў, то былы палітвязень з гэтай нагоды не рабіў ніякія прагнозы, заявіўшы, што “выбар за людзьмі”.

“У тым, што адбылося 19 снежня 2010 года, выключна вінавата ўлада, – дадаў яшчэ адзін арганізатар акцыі, былы кандыдат у прэзідэнты Уладзімір Някляеў. – Яны білі народ, а не народ біў уладу. Так што, калі задумаюць паўтарыць тое самае і гэтым разам, то могуць браць рыдлёўку і капаць сабе яму. Бо зараз абсалютна не тая сітуацыя ў краіне, каб дэманстраваць сілу. Наадварот, трэба ісці насустрач грамадству. Я не думаю, што на плошчы 12 верасня паўторыцца нешта падобнае таму, што адбылося амаль шэсць гадоў таму. Гэта, на мой погляд, выключана”.

Акцыю адмыслова было вырашана правесці пасля выбараў, калі ўжо сталі вядомы іх вынікі. На думку арганізатараў, на плошчу павінны былі прыйсці не толькі неабыякавыя людзі, але і тыя кандыдаты, якія незадаволеныя вынікамі падліку галасоў.

У выніку сабраліся некалькі сот чалавек, прыйшлі палітыкі Уладзімір Някляеў, Мікалай Статкевіч, Павел Севярынец, Віталь Рымашэўскі, Зміцер Дашкевіч, Анатоль Лябедзька

“За справядлівыя выбары трэба змагацца ўжо зараз”, – заявіў Мікалай Статкевіч і дадаў, што ў хуткім часе будуць новыя акцыі пратэсту.

Пасля таго, як на выступоўцаў міліцыянты пачалі складаць пратаколы, спадар Статкевіч абвясціў, што ў такім выпадку прысутныя рушаць шэсцем па праспекце да Цэнтрывыбаркама. Што, уласна кажучы, і было зроблена…

DSCN6458 DSCN6460 DSCN6463 DSCN6465 DSCN6466 DSCN6473 DSCN6475 DSCN6479 DSCN6482 DSCN6491 DSCN6496

palitviazni.info

 

 

Зьвязаныя навіны:

Іншыя палітычныя вязьні