Вячаслаў Касінераў: Мы не верылі і не верым у справядлівае рашэнне

gr1_160125-qcfbz Апеляцыйная інстанцыя Мінгарсуда не задаволіла скаргі «графіцістаў» Вадзіма Жаромскага, Максіма Пякарскага і Вячаслава Касінерава.

“Той факт, што мы не прыйшлі на абскарджванне, цалкам акрэслівае нашу пазіцыю па гэтым пытанні, – заявіў сайту palitviazni.info Вячаслаў Касінераў. – Мы ад пачатку не верылі і не верым у тое, што забудаваная зверху вертыкаль залежнага суду зможа прыняць колькі б то не было адэкватнае рашэнне па нашай справе”.

Нагадаем, у 2015 годзе «графіцісты» намалявалі на сцяне закінутага будынка і плоце былой вайсковай часці лозунгі «Беларусь мае быць беларускай» і «Рэвалюцыя свядомасці. Яна ўжо ідзе». Таксама ў Мінску яны закідалі лямпачкамі з фарбай сацыяльныя білборды з выявай міліцыянтаў. Адвакаты даводзілі суду, што дзеянні «графіцістаў» трэба было кваліфікаваць як дробнае хуліганства і разглядаць іх у адміністрацыйным, а не крымінальным судзе.

Прысуды “графіцістам” у канцы студзеня вынес Фрунзенскі суд, справу называлі палітычна матываванай. Зараз яны засталіся ў сіле. Вадзім Жаромскі мусіць сплаціць штраф у 50 базавых велічынь, Максім Пякарскі — 40, а Вячаслаў Касінераў — 30 базавых. Усе яны на абскарджванне не прыйшлі.

“Той факт, што мы не прыйшлі на абскарджванне цалкам акрэслівае нашу пазіцыю па гэтым пытанні, – кажа Вячаслаў Касінераў. – Мы ад пачатку не верылі і не верым у тое, што забудаваная зверху вертыкаль залежнага суду зможа прыняць колькі б то не было адэкватнае рашэнне па нашай справе”.

Па яго словах, на жаль, “лібералізацыя – толькі міт, створаны для  таго, каб пусціць пыл у вочы Еўрасаюзу”.

“Суадносна, і рэпрэсіўная сістэма “праваахоўнікаў” і судоў цалкам падпарадкавана колам і асобам, якія маюць непасрэдны профіт ад наяўнасці ці адсутнасці палітычных зняволеных, – дадае Вячаслаў Касінераў. – Ціск на актывістаў не спынены, пагражаюць і пераследуюць Павела Сяргея, пагражаюць нашым сваякам. Толькі карэнныя змены ў грамадстве, у тым ліку у свядомасці людзей, могуць падштурхнуць беларускі народ да надзеі на вольнае жыцце ў межах сваей краіны”.

palitviazni.info

Фота: nn.by

 

Зьвязаныя навіны:

Іншыя палітычныя вязьні

  • Юрый Хадыка
  • Андрэй Жукавец
  • Уладзімер Лобан
  • Уладзімір Кондрусь
  • Зьміцер Даронін