Пачаўся суд па “справе графіцістаў” (дапоўнена)

grafici_kryminal_xУ судзе Фрунзенскага раёна Мінска 25 студзеня пачаўся разгляд “справы графіцістаў” – Максіма Пякарскага, Вадзіма Жаромскага і Вячаслава Касінерава.

Працэс вядзе суддзя Ала Скуратовіч.

Праваабаронца Валянцін Стэфановіч падзяліўся сваімі ўражаннямі сайту palitviazni.info аб пачатку працэса.

– 25 студзеня першая стадыя працэса пачалася з заяўленняў хадайніцтваў, – распавядае Валянцін Стэфановіч. – Традыцыйна было заяўлена, каб вялася фота- і відэаздымка ў судзе, але суддзя адмовіў у гэтым. Потым пацярпелы індывідуальны прадпрымальнік Масленікаў, якому належылі два білборды з сацыяльнай рэкламай, і якія пашкодзілі маладыя людзі, перадаў суду пісьмовае хадайніцтва, што ён не настойвае на прыцягненні хлопцаў да крымінальнай адказнасці і хадайнічае аб спыненні ў дачыненні да іх крымінальанага пераследу. Уся шкода, маўляў, яму каменсавана, ніякіх прэтэнзіё ён не мае. Тым не менш, суддзя палічыла, што працэс будзе весціся ў агульным парадку – слухаюцца паказанні абвінавачаных, сведкаў, пацярпелых, а потомы ужо суд будзе разглядаць хадайніцтва аб спыненні судавытворчасці ў дачыненні да графіцістаў.

gr1_160125-qcfbz

Фота: “Наша Ніва”

– Многія адзначаюць, што крымінальная справа выглядае крыху абсурднай…

– Так, і мы мелі рацыю, калі раней казалі, што маляванне графіці не магло быць кваліфікавана, як хуліганства. Графіці зроблена ў тым месцы, дзе сцены і так спісаны рознымі словамі і малюнкамі. Малюнкі хлопцаў наадаварот упрыгожылі знешні выгляд будынка і добра, што хаця б хапіла следству розума перакваліфікаваць справу ў гэтай частцы са злоснага хуліганства на псаванне маёмасці. У прынцыпе, уся гэтая справа насіла характар адміністратыўнага правапарушэння і можна было б у грамадзянскім парадку спагнаць з хлопцаў тую нязначную шкоду, якую яны нанеслі. На гэтым і справе канец. Але ж з заявы Следчага камітэта вынікала, што з маладых людзей спрабавалі зрабіць нейкіх эстрэмістаў, якія стварылі групу, здымаюць кватэры, змяняюць прозвішчы… Падчас вобшуку быў знойдзены нейкі пнеўматычны пісталет, маскі. Карацей, раскрылі неверагодна страшную групіроўку! А зараз бачым, што з гэтага, дзякуй Богу, нічога не атрымалася, таму спадзяемся на адэкватную ацэнку ўсяго гэтага судом. І што не будзе прысудаў, звязаных з абмежаваннем волі.

IMGL0065

Фота: naviny.by

– Што за інцыдэнт адбыўся ў зале суда падчас працэса?

– Напачатку суда двое хлопцаў у зале ўсталі і пачалі скандзіраваць лозунгі “Мастацтва – гэта не злачынства”, і “Гэта не суд, а цырк”. Пры гэтым яны трымалі ў руках плакат з патрабаваннем спыніць палітычны пераслед. Супрацоўнікі міліцыі вывелі іх з залы. Па гуках, які затым даносілі, не выключана, што да хлопцаў ужывалі фізічную сілу. Хутчэй за ўсё, маладых людзей затым даставілі ў РУУС.

***

Журналіст партала tut.by Павел Дабравольскі напісаў заяву ў міліцыю аб збіванні амапаўцамі ў будынку суда, дзе разглядаецца “справа графіцістаў”.

Інцыдэнт здарыўся падчас вываду з залы актывістаў Паўла Сяргея і Максіма Шыціка, якія разгарнулі транспарант з надпісам “Не палітычным пераследам” і скандавалі “Мастацтва не злачынства!”. Дабравольскі і Шыцік аштрафаваныя на 45 базавых велічынь (9,45 млн. рублёў), Сяргей — на 50 (10,5 млн.), паведамляе БелаПАН.

Убачыўшы, што з залы пасяджэння суда выводзяць людзей з заламанымі рукамі, я ўключыў тэлефон і стаў здымаць відэа. Затрыманых павялі ў нейкі калідор, я прайшоў за імі. За мной зачынілі дзверы і ўпіхнулі ў кабінет”, — прыводзіць tut.by словы свайго супрацоўніка. Карэспандэнт падкрэсліў, што ў руках у яго было пасведчанне і ён некалькі разоў папярэдзіў, што з’яўляецца прадстаўніком прэсы.

Вырвалі з рук камеру, журналісцкае пасведчанне і пачалі збіваць. Паводле маіх адчуванняў, мне нанеслі прыблізна некалькі дзясяткаў удараў нагамі. Я паспрабаваў захіліць твар рукамі і падстаўляў спіну. Потым мне закруцілі рукі, а нехта з праваахоўнікаў паставіў сваю нагу мне на твар”, — сказаў Дабравольскі.

Супрацоўнікі АМАПа сцвярджалі, што Дабравольскі атрымаў траўмы, баронячы сваіх сяброў. На справе журналіст і актывісты не былі знаёмыя.

***

26 студзеня ў Фрунзенскім раённым судзе Мінска пачаўся другі дзень суда над графіцістамі. На працэс прыйшоў былы палітвязень і кандыдат у прэзідэнты Мікалай Статкевіч, назіралася шмат сілавікоў. 

Пракурор зачытаў матэрыялы справы, а праз некалькі гадзін пасля пачатку судовага пасяджэння стала вядома, што суд перанесены на пятніцу, 14:00.

palitviazni.info

 

Зьвязаныя навіны:

Іншыя палітычныя вязьні

  • Валеры Шчукін
  • Наста Дашкевіч
  • Сяргей Гумінскі
  • Зьміцер Даронін