18 снежня сканчаецца тэрмін зняволення Эдуарда Лобава.

Марына Лобава: Прыйшлі халады, а турэмная вопратка сына — летняя Палітвязень правёў за кратамі чатыры гады і павінен выйсці на свабоду з папраўчай калоніі №22 «Воўчыя норы» ў Івацэвічах.

Эдуард Лобаў быў затрыманы разам з паплечнікам Змітром Дашкевічам 18 снежня 2010 г., за дзень да прэзідэнцкіх выбараў. Паводле следства, у двары жылога дома па вуліцы Янкі Брыля яны нібыта збівалі Канстанціна Савіцкага і Алега Малышава. Затрыманне Дашкевіча і Лобава было ацэнена яе прэвентыўная мера міліцыі напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў. 24 сакавіка 2011 г. Лобаў быў прыгавораны да чатырох гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму па  ч. 3 арт. 339 КК (асабліва злоснае хуліганства), а Дашкевіч — да двух гадоў.

Эдуард Лобаў нарадзіўся ў Вільні 1 снежня 1988 году. Па вяртанні з войска, дзе ён служыў дэсантнікам Эдуард актыўна ўключыўся ў працу “Маладога Фронту” і неўзабаве стаў кіраўніком Менскай гарадзкой арганізацыі.
http://spring96.org/be/news/74691

 

Зьвязаныя навіны:

Іншыя палітычныя вязьні

  • Аляксей Янушэўскі
  • Юрый Бандажэўскі
  • Андрэй Гайдукоў
  • Алесь Круткін
  • Сяргей Казакоў