Палітычныя футбалісты нагадалі пра палітвязьняў

На XVIII Кубку Свабоды імя Генадзя Карпенкі дзьве каманды палітыкаў гралі ў кашульках “Свабоду Мікалаю Статкевічу”, патрабуючы неадкладнага вызваленьня палітвязьняў.

8 жніўня прайшоў XVIII Кубак Свабоды імя Генадзя Карпенкі. У спаборніцтвах узялі ўдзел 12 дружынаў палітычных партый, рухаў і незалежных журналістаў.  Пераможцам турніру стала зборная сацыял-дэмакратаў, другое месца заняла дружына БАЖ, бронза дасталася камандзе Беларускага руху. Прыз за сумленную гульню “Трымайся праўды”, які традыцыйна прысуджае Беларуская асацыяцыя журналістаў, дастаўся прадстаўнікам АГП.

Каманда Партыі БНФ, фота з фэйсбука

Каманда Партыі БНФ

Чацьвёртае месца заняла каманда Партыі БНФ. Адзначым, што дружына Беларускага Народнага Фротну ўжо трэці год запар грае ў цішотках з фотаздымкамі палітзэкаў, патрабуючы неадкладнага вызваленьня ўсіх палітвязьняў. Так у 2012 годзе прадстаўнікі БНФ гралі ў кашульках “Свабоду Алесю Бяляцкаму!”, у 2013 патрабавалі свабоды Бяляцкаму і Статкевічу, сёлета БНФ сваю гульню прысьвяціў Мікалаю Статкевічу, кандыдату на прэзыдэнта 2010 года, які застаецца за кратамі.

palitviazni.info

 

Зьвязаныя навіны:

Іншыя палітычныя вязьні