Уладзімер Кобец: Я не ведаю прыкладу ў Эўропе такога мужнага змаганьня, якое дэманструюць Беларусы

Якая стратэгія дэмакратычных сілаў стане пераможнай у змаганьні з рэжымам Лукашэнкі, і ці варта спадзявацца, што зьмены ў краіне адбудуцца ўжо падчас наступнай прэзідэнцкай кампаніі? На гэтыя ды іншыя пытаньні palitviazni.info адказвае Уладзімер Кобец, каардынатар грамадзянскай кампаніі “Эўрапейская Беларусь”.

Уладзімер Кобец: Аніякія гульні з рэжымам да перамогі не прывядуць. Ці будзе на будучых прэзідэнцкіх выбарах адзіны кандыдат ад апазыцыі, ці будзе некалькі кандыдатаў – гэта проста ня мае аніякага значэньня. Ну і нарэсьце, анідзе ў сьвеце мы не пабачым прыклад хуткай перамогі адзінага кандыдата. У іншых краінах сьвету мы можам бачыць зьяўленьне адзінага кандыдата на выбарах толькі падчса другога туру выбараў. Але ж у Беларусі другога туру з 1994 году проста не было. У 2010 годзе кандыдат на прэзідэнцтва Андрэй Саньнікаў уваходзіў, паводле набраных галасоў у другі тур. Але замест запісу ў бюлетэнях ён разам са сваім штабам трапіў за краты. Зрэшты, як і шматлікія грамадзяне краіны, у тым і астатнія кандыдаты ад апазыцыі. Таму сёньня як ніколі ў краіне для апазыцыі, для грамадзянскай супольнасьці вельмі патрэбна салідарнасьць і перадусім збоку дэмакратычнага сьвету. Гэтага вельмі не хапае. Няма канкрэтнай пазыцыі ў дачыненьні да Беларусі збоку Эўразьвязу, які проста заблытаўся ва ўнутраных ўласных праблемах. Але разам з тым было разгубленае адчуваньне сілы і вера ў свае базавыя каштоўнасьці. Гэта мы зараз бачым з Украінай. Любыя гульні з дыктатарамі прыносяць толькі эрозію ў сам дэмакратычны сьвет. З нашага пункту гледжаньня – месца Беларусі толькі ў Эўразьвязе. І тое, што там адбываецца для нас не можа быць абыякавым. І эрозія каштоўнасьцяў проста недапушчальна. Патрэбна рабіць высновы, трэба перагледзіць сваю палітыку, і заняць вельмі моцную, нават жорсткую пазыцыю ў дачыненьні да злачынцаў, каторыя сёньня кіруюць і ў Беларусі, і ў некаторых іншых краінах постсавецкай прасторы. Таму, калі прыйдуць змены – 2014, 2015 ці 2016-м, гэта іншае. Але вось толькі нельга зьвязваць іх з выбарамі прэзыдэнцкімі. Бо аніякіх выбараў няма, пакуль краінай кіруе гэтая хеўра.

– І гэтая хеўра ўсе свае высілкі накіроўвае на тое, каб застацца пры ўладзе. Як гэтаму тады супрацьдзеяць?

Уладзімер Кобец: Так, гэта натуральна, любая дыктатура будзе рабіць ўсе магчымыя высілкі, каб застацца пры ўладзе. Бо пры любых зьменах іх чакае суд і незайзросны лёс, і яны гэта цудоўна ведаюць і ўсьведамляюць. Іншага лёсу яны проста не бачаць і адпаведна, ніколі не пойдуць на дэмакратычныя зьмены. Не будзе выбараў, не будзе і іх ўласнай тарнсфармацыі. Не будзе дэмакратычнай партыяй, як напрыклад, некаторыя камуністычныя партыі ў Цэнтральнай і Ўсходняй Эўропе сталі сацыялістычнымі, не пабачым такіх зьменаў. Гэта проста не магчыма і не адбудзецца, бо гэтыя асобы не маюць аніякае палітычнае культуры, Гэтыя людзі жывуць зусім паведле іншых законаў і размаўляць зь імі спадзяючыся ўцягнуць іх ў дыялог нейкімі маркоўкамі, проста ьез сэнсу. Гэтыя людзі разумеюць толькі мову сілы. І сёньняшняя слабасьць Эўропы аўтаматычна становіцца іх перавагаю. Таму дзевяць з паловаю мільёнаў беларусаў, якія па-сутнасьці эўрапейцы, становяцца закладнікамі не толькі рэжыму Лукашэнкі, але і ЭЗ. Палітыка Брусэлю становіцца слабой, досыць непасьлядоўнай і гэта становіцца бядой Эўразьвязу, бо назіраем, паўтару яшчэ раз, эрозію каштоўнасьцяў. Гэта пацяьвярджае паведамленьне збоку фонду  “Фрыдам хаўз” сьведчыць, што колькасьць дэмакратычных краінаў ў сьвеце скарацілася за апошнія некалькі гадоў.І гэта адбываецца таму, што Эўразхьвяз, зрэшты як і ЗША аслабілі сваю палітыку ў гэтым накірунку. А гэта вельмі небясьпечна, паколькі можа прывесьці да эрозіі наагул ўсяго дэмакратычнага сьвету. І гэта ўжо было ў гісторыі чалавецтва. Хіба забыўся досьвед 1930 – гадоў? Тады толькі цудам ўдалося зьмяніць сытуацыю. Сёньня ж адбываецца нарастаньне моцы палітычнай перадусім ўзбоку пуцінскай Расеі. Мы бачым шантаж Украіны напярэдадні самііту Усходняга партнёрства і плянаў падпісаньня Дамовы асацыяцыі з Эўразьвязам. І гэта небясьпечна. Але адбываецца гэта, бо пазыцыя Эўразьвязу досыць слабая.

– Мы кажам пра міжнародную салідарнасьць, ролю міжнароднай супольнасьці ў будучыні нашай краіны, але якая ж роля ў гэтым саміх нас, нашагша грамадства?

Уладзімер Кобец:  Найперш нам трэба пазбавіцца адчуваньня ўласнай слабасьці, можа нават нейкае непаўнацэннасьці. Я не ведаю аніводнага прыкладу ў Эўропе такога мужнага змаганьня, якое дэманструюць Беларусы. У большасьці краінаў, якія вызваліліся з камунізму ўсё было нашмат прасьцей і хутчэй. Нідзе не было столькі ахвяраў, ніхто не дэманстрапваў столькі мужнасьці. Таму варта спыніць разважаньні, што мы нічога не можам і што  ў нас анічога не атрымоліваецца. Ніхто раней сапраўды столькі мужнасьці не дэманстраваў. Галоўнае для грамадзянскай супольнасьці сёньня трымаць пазыцыю, не дэвальваваць яе, і не пасыпаць голаву попелам, бо сапраўды няма за што. Так, у нашай краіне сёньня вельмі моцная дыктатура, вельмі моцная выбудаваная вертыкаль. Людзі, якія кіруюць – не маюць аніякае палітычнае кулдьтуры. Бо гэта насамрэч не постсавецкая намеклатура, але толькі хамы, якія прыйшлі з калгасаў. Таму трэба проста трымацца, займацца разьвіцьцём медыяў, каб маладыя перадусім людзі, мелі магчымасьць атрымліваць інфармацыю і рабіць самастойна высновы. Патрэбна адукацыя, у тым ліку вельмі важна адукацыя моладзі за мяжой, каб у вольнай беларусі былі свае кадры. Так было шмат ў якіх краінах сьвету, калі пасьля зьменаў людзі, адукаваныя, прыстойныя, вярталіся на Радзіму з-за мяжы. Бо гэта вольныя і свабодныя людзі, якія не маюць нейкай настальгіі па дыктатуры. Ну і варта памятаць пра тое, што рэжымы не будуць вечныя. Няма ні тэхналогій, ні магчымасьцяў, каб рэжымам трымацца доўга. Таму трэба рабіць сваю справу і перастаць скардзіцца. Не прыйдзе нехта і не зробіць справу за нас саміх. Ды і трэбьа памятаць, што ахвяраў рэжыму вельмі шмат, нельга ім здраджваць.

 

Зьвязаныя навіны:

Іншыя палітычныя вязьні

  • Андрэй Саньнікаў
  • Сяргей Вазьняк
  • Мікалай Дзядок
  • Алег Гнедчык