
Напярэдадні Форуму грамадзянскай супольнасці, які пройдзе ў Вільні ў межах паседжання Усходняга партнёрства, рыхтуюцца адмысловыя парламенцкія слуханні па праблеме беларускіх палітычных зняволеных і сітуацыі з правамі чалавека.
З такой ініцыятывай выступіў аргкамітэт па стварэнню партыі Беларуская хрысціянская дэмакратыя. Гэта ідэя была падтрыманая дэпутатамі Сейму Літвы – распавёў сустаршыня БХД Віталь Рымашэўскі:
– 27-га ў другой палове дня ў Літоўскмі Сейме адбудзецца панель “Правы чалавека ў Беларусі”, падрыхтаваная Камітэтам па замежных справах літоўскага парламенту і партнёрамі БХД “Саюз Айчыны” – літоўскімі хрысціянскімі дэмакратамі. Будуць запрошаныя не толькі прадстаўнікі БХД, але і прадстаўнікі іншых структур.
Таксама да ўдзелу ў гэтых слуханнях па пагадненню з літоўскім бокам запрошаныя сваякі беларускіх палітычных зняволеных.
“Трэба яшчэ раз распавесці на міжнародным узроўні пра сітуацыю з беларускімі палітвязнямі і даць зразумець нашаму грамадству, што Еўрапейскі звяз не забывае пра гэту праблему, што ён не толькі запрашае на перамовы прадстаўнікоў кіруючага ў Беларусі рэжыму, але і пасылае ясныя сігналы ў падтрымку дэмакратыі і правоў чалавека”, – сказаў Віталь Рымашэўскі.
racyja.com