Ірына Халіп і Том Стопард падзялілі прэстыжную брытанскую прэмію ПЭН/Пінтэра

Драматург сэр Том Стопард атрымаў сёлета прэмію Пінтэра ў Брытанскай бібліятэцы ў Лёндане. Пра перамогу Стопарда было вядома некалькі дзён таму, але тое, што беларуская журналістка Ірыну Халіп стала суатрымальніцай пісьменьніцкай узнагароды за мужнасьць.

Паводле сэра Тома, Ірына Халіп заслугоўвае прызнаньня яе мужнасьці за крытыку аўтарытарнай улады, нягледзячы на запалохваньні і пазбаўленьне волі.

Узнагарода ПЭН / Пінтэра — штогадовая літаратурная ўзнагарода, заснаваная 2009 брытанскім ПЭН-клюбам у гонар Гаральда Пінтэра, які быў актыўным удзельнікам Камітэту зьняволеных пісьменьнікаў пры ПЭН. Прэмію дзеляць паміж брытанскім пісьменьнікам, які дэманструе, кажучы словамі Нобэлеўскай прамовы Пінтэра, «цьвёрдую, непахісную і гарачую інтэлектуальную рашучасьць» і замежным пісьменьнікам, які церпіць перасьлед або зьняволены за свае погляды.

Том Стопард таксама сказаў, што для яго «гонар падзяліць узнагароду з адважнай журналісткай.

Інфармацыйныя агенцтвы цытуюць словы Ірыны Халіп:

«Гэта вялікі гонар для мяне, але, больш за тое, гэта адзнака справядлівай барацьбы народу Беларусі за правы чалавека і за нашую годнасьць».

Антонія Фрэйзер, удава Гаральда Пінтэра, сказала: «Гаральд прывітаў бы перамогу Тома з энтузіязмам, як вялікі прыхільнік яго творчасьці, ён быў бы асабліва ўсьцешаны прэміяй Ірыне, паколькі беларуская справа была блізкая яго сэрцу».

svaboda.org

Іншыя палітычныя вязьні

  • Яўген Васьковіч
  • Міхаіл Жамчужны
  • Барыс Гарэцкі
  • Анатоль Паўлаў
  • Юры Казак