Андрэй Гайдукоў сустрэўся з маці

Перад адпраўкай у Магілёўскую калонію №19 палітвязню Андрэю Гайдукову дазволілі спатканне з маці.

Пра гэта Вольга Гайдукова паведаміла сайту charter97.org.

«29-га жніўня я атрымлівала ў Вярхоўным судзе дазвол на спатканне, а 30-га жніўня ў нас было спатканне ў Віцебскім следчым ізалятары №2. Выглядае ён добра. Ужо 31-га яго перавялі ў Магілёўскую папраўчую калонію №19», – адзначыла маці палітычнага вязня.

Яна дадала, што пасля гэтага была доўгая цішыня.

«Учора мы вярнуліся з лецішча і атрымалі два лісты і паведамленне пра тое, што Андрэй з 31-га жніўня знаходзіцца ў Магілёве. Лісты датаваныя першым і другім верасня. Піша, што там крыху лягчэй, чым Віцебску. Я напісала яму ліст у адказ і адправіла картку для таксафона. Калі патэлефануе, не ведаю», – сказала Вольга Гайдукова.

Нагадаем, 1 ліпеня актывіста апазіцыі Андрэя Гайдукова прызналі вінаватым у спробе ўстанаўлення кантактаў з замежнай выведкай і прысудзілі да 1,5 гадоў калоніі. Прысуд яму вынес Віцебскі абласны суд, а пасяджэнне праходзіла ў закрытым рэжыме.

Іншыя палітычныя вязьні

  • Алесь Чарнышоў
  • Яна Палякова
  • Алег Гнедчык
  • Тацяна Цішкевіч
  • Максім Дашук