Палітвязьня Аляксандра Францкевіча пакаралі карцэрам


Тацяна Францкевіч атрымала ліст ад сына, вязьня івацэвіцкай калёніі Аляксандра Францкевіча. Зь ліста маці палітвязьня даведалася, што на пачатку чэрвеня сын адбыў 5 сутак карцэру.

«Быў працяглы перапынак, калі ад яго не было лістоў. І вось напісаў, што сядзеў у карцэры. Атрымаў 5 сутак. За што — не напісаў. Але мне цяжка ўявіць, якое ён мог зрабіць парушэньне, калі і без таго сядзіць у ПКТ — памяшканьні камэрнага тыпу? Магчыма, зноў да яго чапляюцца. Яшчэ напісаў, што здароўе цяпер, пасьля карцэру, нармальнае», — кажа маці Аляксандра Францкевіча.

Актывіст анархісцкага руху Аляксандар Францкевіч асуджаны на 3 гады зьняволеньня за ўдзел у нападах на афіцыйныя будынкі. Трымаюць Францкевіча ў івацэвіцкай калёніі. Восеньню тэрмін зьняволеньня Аляксандра Францкевіча заканчваецца.

svaboda.org

 

Зьвязаныя навіны:

Іншыя палітычныя вязьні

  • Ільля Васілевіч
  • Сяргей Марцалеў
  • Васіль Лявонаў