
Грамадская актывістка Юлія Сьцяпанава заклікала ўсіх неабыякавых людзей дапамагчы ўдаве і нованароджанаму сыну загінулага ў аўтакатастрофе палітвязьня Арцёма Грыбкова. Пра гэта Юлія напісала 1 чэрвеня на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы Фэйсбук.
“У дзень абароны дзяцей хачу зьвярнуцца да Вас, дарагія дарослыя людзі! Зусім нядаўна жонка трагічна загінулага Арцёма Грыбкова (героя Плошчы-2010, палітзьняволенага) Сьвятлана Юронак стала мамай цудоўнага сыночка. Прапаную УСІМ правесьці акцыю “Падарункі ад таты”. Маладой маме, якая засталася без кармільца, патрэбная наша з вамi дапамога. Сродкі, цацкі, памперсы, увогуле, усё, што патрэбнае маленькім, пачынаючы з першага месяца жыцця”.
Па словах Юліі Сцяпанавай, зараз маленькаму Яраславу – сыну Арцёма і Святланы – каля месяца. Яго вага 4,4 кг, рост 57 см. У маладой маці зьнікла малако, і немаўля, якое пакутуе ад алергіі, мае патрэбу ў адмысловым дзіцячым харчаванні.
Удзельнік падзей 19 снежня 2010 г., палітычны вязень Арцём Грыбкоў загінуў у аўтамабільнай аварыі 13 сьнежня 2012 г., калі яго жонка Сьвятлана была цяжарная. 30 красавіка 2013 г. нарадзіўся маленькі Яраслаў.
Дапамагчы Яраславу можна, зьвязаўшыся з Юліяй Сьцяпанавай альбо непасрэдна са Сьвятланай Юронак праз Фэйсбук:
https://www.facebook.com/yulia.stepanova.5
https://www.facebook.com/profile.php?id=100001767671964&fref=ts
На фота: Арцём Грыбкоў з жонкай Сьвятланай.
palitviazni.info