У Мінску прэзентавалі сайт palitviazni.info (відэа)

Партал зьяўляецца сатэлітным сайтам Праваабарончага цэнтру «Вясна», да разьвіцьця якога далучылася польская арганізацыя Fundacja Rozwoju Inicjatyw Demoktarycznych.Праваабаронца Зьміцер Салаўёў: «Тут ёсьць інфармацыя пра ўсіх палітзьняволеных за найноўшую гісторыю Беларусі. Пра людзей, якіх прыцягвалі да крымінальнай адказнасьці, хто сядзеў у СІЗА, адбываў тэрмін у зьняволеньні. Нарадзілася ідэя год назад, калі ў турме апынуўся Алесь Бяляцкі. З таго часу мы зьбіралі зьвесткі, укладалі іх на сайт».

Партал мае вэрсіі на беларускай, расейскай, ангельскай і польскай мовах. Гэта мусіць дапамагчы ўсяму сьвету зразумець, што адбываецца ў Беларусі, і рабіць на падставе гэтага адпаведныя захады.

Цяпер на сайце сабраная інфармацыя пра 178 беларускіх палітвязьняў.

Салаўёў: «На жаль, сытуацыя выглядае як канвээр. Рэжым штампуе палітзьняволеных. Мы заклікаем усіх неабыякавых дасылаць нам інфармацыю пра тых, каго няма ў сьпісе, новыя зьвесткі пра тых людзей, хто ў нашым сьпісе згаданы».

Праваабаронца Наста Лойка, адна з натхняльніц стварэньня palitviazni.info, сказала, што ў Беларусі такая сытуацыя, калі ніводзін чалавек не застрахаваны ад таго, каб ня стаць палітвязьнем:

«Я задаволеная, што гэтая ідэя знайшла сваё структурнае ўвасабленьне ў выглядзе такога прадукту як сайт — сайт пра герояў і тых, хто іх перасьледаваў».

На сайте можна адсачыць гісторыю зьяўленьня палітычных вязьняў па гадах, і па падзеях — такіх як «Справа 14-ці», Плошча-2006, Плошча-2010 і іншых. Таксама ёсьць разьдзел зь фільмамі пра палітзьняволеных, інтэрвію зь вязьнямі, іх роднымі.

Адзін з такіх фільмаў — «Сьвечка праўды Алеся Бяляцкага» — паглядзелі падчас прэзэнтацыі.

svaboda.org

 

Зьвязаныя навіны:

Іншыя палітычныя вязьні

  • Валеры Шчукін
  • Артур Фінькевіч
  • Зьміцер Касьпяровіч
  • Яўген Сакрэт
  • Анатоль Букас