Васіль Парфянкоў чакае этапу ў калонію на Валадарцы

Палітвязень Васіль Парфянкоў чакае этапу ў следчым ізалятары №1 па вуліцы Валадарскага ў Мінску.

Гэта звычайная практыка, пры якой асуджаныя чакаюць накіравання ў калоніі ад тыдня да двух.

9 жніўня раніцай Парфянкоў патэлефанаваў сваёй знаёмай і паведаміў, што па яго прыйшла міліцыя.

Нагадаем, 24 ліпеня Мінскі гарадскі суд не задаволіў касацыйную скаргу Парфянкова на прысуд аб арышце на 6 месяцаў за невыкананьне умоваў прэвэнтыўнага нагляду, устаноўленага судом.

29 мая Васіль Парфянкоў быў асуджаны паводле артыкула 421 Крымінальнага кодэксу Рэспублікі Беларусь суддзём Першамайскага раёну Мінска Сяргеем Бандарэнкам. Прэвэнтыўны нагляд тэрмінам на адзін год, у парушэнні якога прызнаны вінаватым былы палітвязень, быў устаноўлены за ім з 5 студзеня 2012 года. Падставай для гэтага стаў удзел Парфянкова ў грамадска-палітычным жыцці пасля таго, як ён у ліку іншых вязняў Плошчы-2010 быў вызвалены ў жніўні 2011 года згодна з указам прэзідэнта.

spring96.org

Іншыя палітычныя вязьні

  • Міхась Субач
  • Уладзімер Падгол
  • Аляксандар Атрошчанкаў
  • Мечыслаў Яськевіч
  • Юры Казак