Палітвязня Францкевіча кінулі ў ШІЗА: адмовіўся падмятаць

Для чалавека з адной ныркай гэта небяспечна.

Таццяна Францкевіч, маці палітвязня Аляксандра Францкевіча, разам з адвакатам пабывала ў сына ў турме «Ваўчыныя норы». «Я паехала да яго, таму што яго змясцілі ў ізалятар на 10 сутак. Учора ўвечары гэты тэрмін скончыўся. На шчасце, у гэтыя дні была цёплае надвор’е, таму Саша ў ізалятары адчуваў сябе больш-менш нармальна», — падзялілася Таццяна Францкевіч.

«Сашу кінулі ў ШІЗА за тое, што ён адмовіўся падмятаць ў камеры. У турме гэта лічыцца працай для зняволеных нізкага статусу, так званых „апушчаных“. У майго сына толькі адна нырка і яны не мелі права пераводзіць яго ў ізалятар за такую дробную правіну, — лічыць маці палітвязня. — Але ў адміністрацыі нам заявілі, што адсутнасць адной ныркі не лічыцца хваробай».

«Ён і раней адмаўляўся выконваць зневажальныя загады ў турме, але яго ўпершыню кінулі ў ШІЗА за адмову падмятаць. Я лічу, яны хочуць яго зламаць, выбіць прашэнне аб памілаванні. Яму і раней прапаноўвалі напісаць прашэнне, але ён адмовіўся», — адзначыла маці анархіста.

Нагадаем, 27 мая 2011 года суддзя Заводскага раёна Мінска Жанна Хвайніцкая асудзіла Аляксандра Францкевіча на 3 гады пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Разам з ім асудзілі анархістаў Мікалая Дзядка — на 4 з паловай гады турмы і Ігара Аліневіча — яму прысудзілі да 8 гадоў пазбаўлення волі ўзмоцненага рэжыму. Палітвязняў абвінавацілі ў шэрагу нападаў на дзяржаўныя і прыватныя будынкі. Сярод іх, закід бутэлькамі з запальнай сумессю пасольства Расеі 30 жніўня 2010 года.

charter97.org

 

Зьвязаныя навіны:

Іншыя палітычныя вязьні

  • Сяргей Вазьняк
  • Сяргей Каваленка
  • Аляксандар Казакоў
  • Зьміцер Дрозд
  • Анатоль Паўлаў