Blog

2 Articles

Андрэй Кім: Вяртацца ў палітыку не збіраюся…

kim-300x200 Імя маладзёжнага актывіста Андрэя Кіма стала вядома шырокай грамадскасці ў 2008-м, пасля пратэстнай акцыі прадпрымальнікаў, якія не пагаджаліся з указам Аляксандра Лукашэнкі аб тым, што на працу можна браць толькі блізкіх сваякоў.

На той час Андрэй Кім ужо меў у сваёй біяграфіі некалькі “сутачных адсідак”, звязаных з уласнай грамадскай дзейнасцю, а зімой 2008-га стаў адным з фігурантаў так званай “справы чатырнаццаці”.

Яго, як і многіх з тых, хто праходзіў па гэтай справе, абвінавацілі па артыкуле: “Гвалт або пагроза прымянення гвалту ў дачыненні да супрацоўніка міліцыі”, а таксама ў дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак і ўдзеле ў гэтых дзеяннях.

Гэтая справа, шытая па меркаванні многіх праваабаронцаў белымі ніткамі, дайшла да суда, ніводнага апраўдальнага прысуду па ёй не было. Трапіў за краты і Андрэй Кім. Суддзя Алена Ільіна палічыла віну Андрэя даказанай і вынесла вердыкт — паўтара гады ў калоніі агульнага рэжыма.

Аднак ужо летам 2008-га, пасля спецыяльнага указа Аляксандра Лукашэнкі Андрэй Кім быў вызвалены.

Пасля вызвалення актывіст не спыніў сваёй грамадскай дзейнасці і ізноў трапіў за краты ў 2010-м, падчас прэзідэнцкай кампаніі. У тым жа годзе яму ўдалося эміграваць з Беларусі. Хлопец жыў ва Украіне і Расіі. Пасля вяртання ў Беларусь ён заняўся рэалізацыяй шэрага культурніцкіх і асветніцкіх праектаў, мэту якіх можна акрэсліць, як “пашырэнне беларускага на Беларусі”.

У інтэрвь’ю сайту palitviazni.info Андрэй распавёў пра сваё цяперашняе стаўлене да “справы чатырнаццаці”, пра тое, як яму ўдалося “збегчы” з турмы і патлумачыў, чаму не збіраецца вяртацца ў палітыку.

Андрэй Кім

Андрэй Кім

Андрэй Кім нарадзіўся 26 лютага 1986 г. у Менску. Скончыў Нацыянальны гуманітарны ліцэй імя Якуба Коласа, пасьля вучыўся на гістарычным факультэце Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту. Актывіст моладзевага і хрысьціянскага руху.

Храналёгія перасьледу

У дачыненьні да моладзевага актывіста Андрэя Кіма, аднаго з удзельнікаў акцыі прадпрымальнікаў 21 студзеня, заведзеная крымінальная справа па арт. 364 КК РБ (гвалт альбо пагроза ўжываньня гвалту ў дачыненьні да супрацоўніка міліцыі), які прадугледжвае максымальнае пакараньне ў выглядзе пазбаўленьня волі на тэрмін да шасьці гадоў.

Варта адзначыць, што перад тым Андрэй Кім тройчы быў асуджаны паводле Адміністратыўнага кодэксу. Шторазу яго абвінавачвалі ў дробным хуліганстве і нецэнзурнай лаянцы. Першы раз — у часе ўдзелу ў выбарчай кампаніі Аляксандра Казуліна ў 2006 г., калі Андрэй атрымаў 12 сутак арышту. Другі раз — у 2007 г. пасьля сьвяткаваньня “Хэлоўіну” (7 сутак арышту). Так што затрыманьне 21 студзеня 2008 г. пасьля мітынгу прадпрымальнікаў было ўжо трэцім. Але пасьля гэтых “сутак” Андрэя Кіма абвінавацілі ў “гвалце альбо пагрозе гвалту ў дачыненьні да супрацоўніка міліцыі”. Спачатку 22 студзеня 2008 г. судзьдзя Цэнтральнага суду Менску Тацяна Паўлючук прызнала Андрэя Кіма вінаватым па двух артыкулах КаАП і вынесла пакараньне ў выглядзе 10 сутак адміністрацыйнага арышту і штрафу ў памеры 30 б.в. (1 млн. 50 тыс. рублёў). А пасьля заканчэньня тэрміну арышту, 31 студзеня, актывіст з “Акрэсьціна” быў дастаўлены на допыт у пракуратуру Цэнтральнага раёну сталіцы. Мерай стрыманьня абранае ўтрыманьне пад вартай, знаходзіўся ў СІЗА на вул. Валадарскага ў Менску.

22 красавіка 2008 г. судзьдзя Цэнтральнага райсуду Менску Алена Ільіна прызнала Андрэя Кіма вінаватым па ч. 1 арт. 342 КК РБ (арганізацыя альбо актыўны ўдзел у групавых дзеяньнях, якія груба парушаюць грамадзкі парадак) і арт. 364 КК (гвалт альбо пагроза ўчыненьня гвалту ў адносінах да супрацоўніка праваахоўных органаў) і вынесла прысуд у выглядзе пазбаўленьня волі на тэрмін паўтара года з адбыцьцём пакараньня ў калёніі агульнага рэжыму.

21 траўня 2008 г. стала вядома пра перавод Андрэя Кіма ў бабруйскую калёнію. Вызвалены згодна з указам Аляксандра Лукашэнкі 20 жніўня 2008 г.

У сьнежні 2010 г. — удзельнік Плошчы. Таемна пакінуў Беларусь пасьля акцыі пратэсту 19 сьнежня 2010 году, калі ў яго дома і на працы маці пачаліся ператрусы. Хаваўся ў Расеі, Польшчы, Нямеччыне, Летуве і Ўкраіне. Адзін зь нямногіх, хто вярнуўся.