Аляксандр Бабіч: Злачынцы – гэта тыя, хто нас тут трымае…

Палітвязень Аляксандр Бабіч паведаміў на волю, што раней ён хацеў з’ехаць за мяжу, а пасля суда вырашыў застацца ў Беларусі.

“Хачу застацца і біцца за праўду”, – напісаў Аляксандр.

23 снежня Аляксандр Бабіч быў асуджаны на тры з паловай гады калоніі па абвінавачванні паводле артыкула 363 КК РБ (супраціў супрацоўнікам міліцыі) за падзеі 9 жніўня 2020 года ў горадзе.

Згодна з матэрыяламі, гэтымі дзеяннямі мужчына нанёс сілавіку Русілаву “фізічны боль і маральныя пакуты”.

“Калі выносіцца прысуд, усе перажыванні сыходзяць, становіцца маральна лягчэй, – напісаў Аляксандр Бабіч на волю. – Становіцца маральна лягчэй, няма прыгнечанага стану. А тым больш, у нашых сітуацыях, калі ніхто з нас не злачынца. Злачынцы – гэта тыя, хто зараз нас тут трымае”.

Аляксандр Бабіч таксама паведаміў, што да яго не так даўно на спатканне прыходзіла маці.

“Яна мела настрой з’ехаць з Беларусі, а вось я пасля суда перадумаў, – дадае палітвязень. – Хачу застацца і біцца за праўду! Як я прачытаў у Генрыха Сенкевіча ў рамане “Агнём і мячом”: “Толькі адзін раз памерці дадзена, і ўжо лепш на полі бітвы, чым у сваім ложку”.

palitviazni.info

Іншыя палітычныя вязьні

  • Анатоль Букас
  • Вадзім Кабанчук