Алеся Круткіна перавезлі з Полацкага ІЧУ ў Віцебск

Пра гэта сайту паведаміла маці актывіста грамадзянскай кампаніі “Еўрапейская Беларусь” Алеся Круткіна, які зараз адбывае пакаранне ў Полацкім ізалятары часовага ўтрымання (ІЧУ).

Нагадаем, што 28 студзеня Алесь Круткін быў асуджаны на 15 сутак Полацкім раённым судом. Яго пакаралі за ўдзел у мірных акцыях у абарону незалежнасці краіны, якія праходзілі ў Мінску ў снежні 2019 году.

Як паведамляла “Еўрапейская Беларусь”, суд над актывістам прайшоў у закрытым рэжыме, інфармацыя пра яго стала вядомая толькі пасля таго, як актывіста даставілі ў Полацкі ізалятар часовага ўтрыманьня.

Алесь Круткін з 28 студзеня знаходзіцца ў Полацкім ізалятары часовага ўтрымання, і каля тыдня да яго не мог патрапіць адвакат. 12 лютага актывіст павінен быў выйсці на волю

“Сын сёння здолеў перадаць на волю, што сёння яго перавезлі  з Полацкага ІЧУ ў Віцебск, дзе ён і будзе адбываць астатні тэрмін адміністрацыйнага арышту, – кажа маці актывіста. – Там жа яго павінны судзіць ужо па новай справе. Напэўна, гэта звязана з распаўсюдам у горадзе улётак”.

Маці Алеся Круткіна не выключае, што 12 лютага сын можа не выйсці на волю.

“Калі дадуць чарговыя суткі, то ізноў – ізалятар”, – кажа яна.

palitviazni.info

Фота: spring96.org

 

Зьвязаныя навіны:

Іншыя палітычныя вязьні

  • Іван Гапонаў
  • Андрэй Жукавец