Аляксандр Кабанов: Крымінальную справу ў дачыненні да мяне раскручваюць па новым крузе

Брэсцкі блогер Аляксандр Кабанаў распавёў сайту palitviazni.info, што ў дачыненні да яго ізноў адноўлена расследванне крымінальнай справы.

“З чым гэта звязаваю? Відавочна, з маёй актыўнасцю”, – кажа суразмоўца.

Аляксандр Кабанаў – вядомы брэсцкі блогер, якія асвятляе пратэсты ў Брэсце: спачатку падчас маршаў «дармаедаў», а затым акцый супраць будаўніцтва акумулятарнага завода.

На яго была заведзена крымінальная справа, але ў ліпені гэтага году блогер паведаміў: справу спынілі з-за адсутнасці складу злачынства.

«За чатыры месяцы высветлілася, што я не прысабечваў сродкі таварыства ўласнікаў жытла ў суме колькі там рублёў і колькі там капеек, — напісаў тады Кабанаў. — За чатыры месяцы і… пры дапамозе паднятага на вушы Бярозаўскага РАУС, прыкамандзіраванага супрацоўніка Брэсцкага АБЭП, дванаццаці следчых Бярозаўскага раённага следчага камітэта і двух следчых Кобрынскага следчага камітэта».

Але зараз стала вядома, што расследванне на падставе пастановы пракуратуры Брэсцкай вобласці адноўлена.

“Каля трох гадоў таму я быў старшынёй жыллёвага таварыства, – кажа Аляксандр Кабанаў.У нас была дамоўленасць з сябрамі таварыства, што я буду атрымліваць невялікія грошы, якія кампенсуюць мне выдаткі за працу – 2 рублі з кватэры ў месяц. Атрымлівалася каля 120 рублёў.

Я пагадзіўся на такіх умовах працаваць, але праз два гады дзеючы супрацоўнік міліцыі напісаў на мяне заяву ў міліцыю, што, маўляў, я прысабечыў сродкі сябраў таварыства”.

Па заяве была заведзена крымінальная справа, але некалькі месяцаў таму яе закрылі з-за адсутнасці складу злачынства.

“Але зараз даведаюся, што на падставе пастановы пракуратуры Брэсцкай вобласці вытворчасць спыненага папярэдняга расследвання па маёй крымінальнай справе адноўлена, яна раскручваецца на новым крузе, – абураецца Аляксандр Кабанаў. – Адвакат кажа, што справа наогул не павінна дайсці да суда, тым больш, што па ёй прайшлі ўсе тэрміны даўніны.

З чым гэта звязаваю? Відавочна, з маёй актыўнасцю. Тым больш, што і беларускі кіраўнік днямі ў негатыўныя святле выказаўся пра праціўнікаў акумулятарнага завода”.

palitviazni.info

Фота: tut.by

 

Зьвязаныя навіны:

Іншыя палітычныя вязьні

  • Максім Дашук
  • Іван Гапонаў
  • Кастусь Лукашоў
  • Натальля Радзіна
  • Анатоль Шумчанка