Украінскія палітвязні. Алег Сянцоў: Пяць гадоў у расійскім палоне

10 мая споўнілася пяць гадоў, як украінскі рэжысёр Алег Сянцоў знаходзіцца за кратамі ў Расіі.

ФСБ Расіі абвінаваціла яго ў стварэнні тэрарыстычнай групы, якая мела намер падарваць мясцовы помнік Леніну.


Украінскі рэжысёр Алег Сянцоў быў арыштаваны 10 траўня 2014 года ў Сімферопалі. ФСБ Расеі абвінаваціла яго ў стварэнні тэрарыстычнай групы, якая мела намер падарваць мясцовы помнік Леніну. У жніўні 2015 года Паўночна-Каўказскі вайсковы акруговы суд у Растове-на-Доне прысудзіў Сянцова да 20 гадоў пазбаўлення волі з адбываннем пакарання ў калоніі строгага рэжыму.

У мінулым годзе Сянцоў на працягу 145 дзён трымаў галадоўку, патрабуючы ад расійскіх уладаў вызвалення 64 украінскіх грамадзянаў, якія знаходзяцца за кратамі ў Расіі, якіх ён лічыць палітвязнямі. Рэжысёр быў вымушаны перапыніць галадоўку з-за пагрозы прымусовага кармлення.

Напрыканцы мінулага года Сянцоў напісаў праваабаронцу Мікалаю Шчуру ліст з калоніі, у якім распавёў, як адчувае сябе пасля спынення галадоўкі.

«Сам я адчуваю сябе лепш, чым месяц таму, нашмат, – паведаміў Алег. – Аналізы, вядома, яшчэ не добрыя, але ўжо і не дрэнныя, як раней. Ставіць кропельніцы таксама ў канцы мінулага тыдня перасталі, нарэшце. Цяпер, у асноўным, дыета, назіранне і так, таблеткі па дробязях. Так што не турбуйцеся там асабліва – я выжыў».

З заклікам памілаваць Сянцова да расійскага кіраўніцтва неаднаразова звярталіся міжнародныя арганізацыі, палітыкі, праваабаронцы, дзеячы культуры і кіно. Але справа пакуль не зрушылася, і Алег Сянцоў па-ранейшаму знаходзіцца ў калоніі ў расійскім горадзе Лабытнангі на Ямале.

«Пасля рэабілітацыі Алег вярнуўся да творчасці, працуе над сцэнарамі, – распавяла DW адвакат Сянцова Вольга Дзінзе, якая наведвала яго ў калоніі ў пачатку сакавіка. – На жаль, адміністрацыя калоніі не дазваляе яму карыстацца медыя-прайгравальнікам, таму ён не можа глядзець тыя працы, якія яму дасылаюць калег”.

Сусветная кінематаграфічная супольнасць неаднаразова заклікала вызваліць Алега Сянцова. Працэдура памілавання ў Расіі прадугледжвае, што рэжысёр павінен асабіста звярнуцца да прэзідэнта Расіі з такой просьбай. Але Сянцоў адмовіўся гэта рабіць, настойваючы, што з’яўляецца ўкраінскім грамадзянінам.

Аднак 7 кастрычніка 2016 міністэрства юстыцыі Расіі адмовілася выдаваць рэжысёра Украіне, сцвярджаючы, што, згодна з законам аб далучэнні Крыму да Расіі, Алег Сянцоў стаў грамадзянінам РФ. Праваабарончыя арганізацыі называюць Сянцова палітзняволеным і патрабуюць ад Расеі неадкладнага вызвалення рэжысёра, інфармуе belsat.eu.

У кастрычніку летась Еўрапейскі суд па правах чалавека прыняў да разгляду пазоў Сянцова аб парушэнні яго права на свабоду і бяспеку, а таксама аб ужыванні да яго катаванняў.

У снежні суд адклаў слуханне справы да разгляду скаргі Украіны на дзеянне Расіі ў Крыме, але пазней вярнуў справе прыярытэтны статус. У лістападзе 2018 года Алегу Сянцова была прысуджана прэмія «За свабоду думкі» імя Сахарава, заснаваная Еўрапарламентам.

“У выпадку з Алегам Сянцовым, як мне падаецца, у яго павінна быць падтрымка перш за ўсё ў асобе украінскай дзяржавы, – выказалася украінская праваабаронца Марыя Томак. – Ён пацярпеў і церпіць за прадзяржаўную пазіцыю”.

palitviazni.info

 

Зьвязаныя навіны:

Іншыя палітычныя вязьні

  • Іван Крук
  • Зьміцер Буланаў
  • Валеры Леванеўскі
  • Андрэй Пратасеня
  • Мікіта Емельянаў