Чым займаюцца сёння фігуранты “справы патрыётаў”?

Крымінальная “справа патрыётаў” пачалася ў сакавіку 2017 года. Па справе аб падрыхтоўцы масавых беспарадкаў праходзілі 35 чалавек. З іх 20 абвінавачваліся яшчэ і па артыкуле аб незаконным узброеным фарміраванні.

“Юрысты кажуць, што на працягу 10 гадоў яшчэ могуць быць пракурорскія праверкі па законнасці закрыцця справы”, – адзначае адзін з фігурантаў справы Міраслаў Лазоўскі.

Нагадаем, што затрыманні па гэтай справе пачаліся пасля заявы беларускага кіраўніка 21 сакавіка 2017 года. Паведамлялася, што ў Беларусі “затрымалі дзясяткі баевікоў”, якія “трэніраваліся ў лагерах са зброяй”.

Цягам некалькіх дзён стала вядома пра дзясяткі затрыманых. Спачатку паведамлялася, што справа вядзецца аб “падрыхтоўцы масавых беспарадкаў”, пазней з’явілася абвінавачанне ў “стварэнні незаконнага ўзброенага фарміравання і ўдзеле ў ім”.

Па справе аб падрыхтоўцы масавых беспарадкаў праходзілі 35 чалавек. З іх 20 абвінавачваліся яшчэ і па артыкуле аб незаконным узброеным фарміраванні.

30 лістапада 2017 года старшыня Следчага камітэта Іван Наскевіч заявіў, што “папярэдняе расследаванне па крымінальнай справе скончана, 27 лістапада прынята рашэнне аб спыненні крымінальнага пераследу ўсіх фігурантаў па справе і аб спыненні самога расследавання крымінальнай справы”.

Міраслаў Лазоўскі апошнім з фігурантаў справы выйшаў на волю са следчага ізалятара. Крымінальная справа ў дачыненні да яго таксама была закрыта, хаця першапачаткова Лазоўскаму інкрымінавалася незаконнае захоўванне зброі: падчас затрымання ў сакавіку 2017-га ў багажніку яго машыны быццам бы знайшлі баявы аўтамат з патронамі.

“Юрысты кажуць, што на працягу 10 гадоў яшчэ могуць быць пракурорскія праверкі па законнасці закрыцця справы, таму, як бачым, варыянты, магчымы. Былі ж прэцэдэнты, калі справу здавалі ў архіў, а праз гады зноў давалі ёй ход і накіроўвалі на дадатковую праверку”, – кажа Міраслаў.

Як склаўся лёс фігурантаў справы? Сам Міраслаў Лазоўскі працуе там жа, дзе і раней – у “Кнігазборы”.

“Наколькі вядома, большасць не змянілі месца працы, – дадае Міраслаў Лазоўскі. – Андрэй Комлік-Ямацін працуе тэрмістам на Мінскім маторным заводзе, а таксама займаецца рамесніцтвам – вырабляе вопратку і аксесуары ў этнастылі. Наколькі мне вядома, Аляксей Абрамаў – менеджар па продажах, Андрэй Бяляўскі – мастак-дызайнер.

Калі ў былога вайскоўца Уладзіміра Румянцава закончыўся кантракт, ён канчаткова пакінуў службу, хаця збіраўся гэта зрабіць раней. Паводле маёй інфармацыі, ён вучыўся на адмысловых курсах і зараз працуе ў IT-кампаніі.

Былы супрацоўнік МНС Андрэй Дундукоў і кнігараспаўсюджвальнік Віктар Данілаў атрымалі спецыяльнасць “мантажнік-вышыннік” і ўладкаваліся на працу за мяжой, а Аляксандр Зімніцкі вучыцца ў Польшчы па спецыяльнасці “вайсковая гісторыя” і будзе там пісаць дысертацыю. Віктар Мароз – у бізнесе, Алесь Яўдаха будзе, напэўна, да скону дзён кнігі прадаваць… Адным словам, усе працуем, і тую крымінальную справу ўспамінаем як жахлівы сон”.

palitviazni.info

 

Зьвязаныя навіны:

Іншыя палітычныя вязьні