Ігар Комлік: Нашы камп’ютары, відаць, будуць правяраць пажыццёва

Фігурант “справы прафсаюзаў” Ігар Комлік распавёў сайту palitviazni.info, чаму следчыя да гэтага часу не вярнулі ім тэхніку, якую забралі яшчэ ў жніўні 2017 году.

“Нам кажуць, што праверка яшчэ не закончылася, а колькі яна працягнецца, нікому невядома”, – кажа прафсаюзны лідар.

Нагадаем, што лідары прафсаюза РЭП Генадзь Фядыніч і Ігар Комлік былі прызнаны вінаватымі па ч. 2 арт. 243 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь (ухіленне ад выплаты падаткаў у буйным памеры).

Суд Савецкага раёна асудзіў кіраўнікоў прафсаюза РЭП на 4 гады абмежавання волі без накіравання ў установы адкрытага тыпу. Праваабаронцы назвалі гэтую справу палітычна матываванай.

Тым часам, тэхніку, якая была канфіскавана ў прафсаюзных лідараў яшчэ ў жніўні 2017 году, следчыя да гэтага часу не вяртаюць.

“Прафсаюз вырашыў праз суд вярнуць камп’ютары, але нам паведамі, што Следчым камітэтам яшчэ працягваецца праверка па нашай справе, — кажа Ігар Комлік. – Суадносна, тэхніка застаецца ў іх, і ніякага рашэня суд прыняць не можа”.

Ігар Комлік дадае, што праверка, аказваецца, не абмежавана нейкімі тэрмінамі.

“Следчыя і раней казалі, што быццам бы будуць правяраць дзейнасць прафсаюза РЭП і за іншыя перыяды, хаця ў той жа час разумеем, што ўсё гэта глупства, – адзначае суразмоўца. – Прысуд нам ужо вынесены, мы на дамашняй “хіміі” адбываем пакаранне, а следчыя вырашылі яшчэ нешта правяраць.

Да таго ж, за паўтара года, пакуль тэхніка знаходзіцца ў Слечым камітэце, пры жаданні можна даўно было ўсё праверыць альбо скапіраваць інфармацыю з носьбітаў і вярнуць нам тэхніку. Але робяць усё, каб ускладніць працу. Нашы камп’ютары, відаць, будуць правяраць пажыццёва”.

palitviazni.info

Фота: palitviazni.info

 

Зьвязаныя навіны:

Іншыя палітычныя вязьні

  • Аляксандар Атрошчанкаў
  • Уладзімер Някляеў
  • Яраслаў Грышчэня
  • Юры Казак
  • Рыгор Кійко