Былы палітвязень Зміцер Паліенка стаў рамеснікам. У міліцыі да яго пытанняў больш не будзе?

“Зараз я афіцыйна маю права не наведваць лекцыі ў міліцыі, – распавёў Зміцер сайту palitviazni.info.У адваротным выпадку сілавікі ад мяне не адчапіліся б і завалілі б вялікімі штрафамі”.

Нагадаем, што былы палітвязень Зміцер Паліенка выйшаў на волю 24 кастрычніка. Пасля гэтага ён павінен быў амаль штодзень з’яўляцца ў Заводскі РУУС, каб слухаць лекцыі, якія тычыліся працаўладкавання.

Спачатку хлопец наведаўся на лекцыі, а затым адмовіўся гэта рабіць. У выніку на актывіста было складзена некалькі адміністрацыйных пратаколаў па артыкуле 23.4 КаАП (непадпарадкаванне законнаму патрабаванню супрацоўніку міліцыі), яму выпісвалі вялікія штрафы.

Калі даведаўся, што толькі мне пасля выхаду на волю патрэбна наведваць лекцыі ў міліцыі да таго часу, пакуль не працаўладкуюся, зразумеў, што сілавікі адмыслова хочуць трымаць мяне пад кантролем, – кажа Зміцер Паліенка. З гэтай нагоды нават звярнуўся ў пракуратуру, каб там далі прававую ацэнку такім дзеянням міліцыянтаў. Зараз прыйшоў адказ, у якім паведамляецца, што, маўляў, дзеянні міліцыі законныя. Пры гэтым спаслаліся на нейкі артыкул закона. Але мяне гэта ўжо не цікавіць – я зарэгістраваўся рамеснікам”.

Са слоў Паліенкі, міліцыю ў вядомасць ён пра гэта не ставіў.

“Зараз буду вырабляць на продаж розныя паштоўкі, іншыя рэчы ручной працы, – кажа Зміцер. – Я яшчэ напрыканцы мінулага году праінфармаваў свайго ўчастковага, што збіраюся займацца рамеснай справай, але дадаткова нікуды не хадзіў і ніякія дакументы з нагоды таго, што працаўладкаваны, не паказваў. Калі міліцыі патрэбна нейкая інфармацыя, яны ў суадносных органах і так яе могуць атрымаць. Спадзяюся, што да мяне пытанняў больш не будзе”.

palitviazni.info

Фота: novychas.by

 

Зьвязаныя навіны:

Іншыя палітычныя вязьні

  • Яўген Сувораў
  • Андрэй Пазьняк
  • Арцём Грыбкоў
  • Андрэй Абозаў
  • Леанід Сьвецік