Ігар Комлік: Не хоча ўлада паказаць сябе прававой дзяржавай? Няхай пакідаюць рашэнне раённага суда ў сіле

 Разгляд апеляцыйных скаргаў лідараў прафсаюза Генадзя Фядыніча і Ігара Комліка Мінскі гарадскі суд прызначыў на 9 лістапада.

“Нас, відаць, у любым выпадку прызнаюць палітычнымі зняволенымі, – распавёў сайту palitviazni.info Ігар Комлік. – Тое, што нам не далі рэальны тэрмін зняволення, нічога не азначае. Хатняя “хімія” – не менш жорсткае пакаранне…”


Нагадаем, Фядыніч і Комлік абскарджваюць прысуд ад 24 жніўня, калі іх прызналі вінаватымі ва ўхіленні ад выплаты падаткаў у буйным памеры і асудзілі на чатыры гады «хатняй хіміі» з забаронай займаць кіруючыя пасады тэрмінам на пяць гадоў.

“Хацелася б, натуральна, каб узяла верх справядлівасць, і нас 9 лістапада апраўдалі, – кажа Ігар Комлік. – Паколькі справа палітычная, то невядома, якія будуць дадзены загады. Але ў той жа час цудоўна разумею, што рашэнне раённага суда ніхто адмяняць не будзе. Калі суд прызнае, што мы невінаватыя, тады патрэбна нам яшчэ і заплаціць кампенсацыю. Але наша сквапная дзяржава на гэта ніколі не пойдзе”.

З іншага боку, як мяркуе Комлік, змяншэнне альбо адмена прысуду станоўча б паўплывала на імідж улады на Захадзе.

“На Захадзе цудоўна разумеюць, што гэтая справа – больш палітычная, чым крымінальная, – адзначае суразмоўца. – І ўжо было заяўлена, што нас у любым выпадку прызнаюць палітычнымі зняволенымі. Тое, што нам не далі рэальны тэрмін зняволення, нічога не азначае. Хатняя “хімія” – не менш жорсткае пакаранне, бо існуе шмат абмежаванняў. Калі ўлада не хоча паказаць сябе прававой краінай, то няхай пакідае рашэнне раённага суда ў сіле”.

Са слоў прафсаюзнага лідара, міжнародныя прафсаюзы таксама працягваюць уважліва сачыць за разівццём падзей.

“Гэта становіцца пастаянным прадметам абмеркавання на розных форумах, – дадае ён. – Такая ўвага нікуды не знікне і надалей”.

palitviazni.info

Фота: palitviazni.info

 

Зьвязаныя навіны:

Іншыя палітычныя вязьні

  • Уладзімір Кондрусь
  • Зьміцер Дрозд
  • Кацярына Салаўёва
  • Міхаіл Жамчужны
  • Мікалай Аўтуховіч