Васіль Палякоў: Мы салідарныя з прафсаюзам РЭП!

Аб’яднаная грамадзянская партыя працягне акцыі салідарнасці з лідарамі прафсаюза РЭП, суд над якімі пачнецца 30 ліпеня.

“Галоўная мэта, якую пераследвалі ўлады, калі ўзбуджалі крымінальную справу ў дачыненні да кіраўнікоў незалежнага прафсаюза – гэта паслабленне грамадзянскай супольнасці”, – распавёў сайту palitviazni.info старшыня Аб’яднанай гімамдзянскай партыі Васіль Палякоў.

Як вядома, на 30 ліпеня прызначаны судовы разгляд справы супраць лідараў прафсаюза РЭП Генадзя Фядыніча і Ігара Комліка.

Ім прад’яўляюцца абвінавачанні ва «ўхіленні ад сплаты падаткаў у асабліва буйным памеры» (ч. 2 арт. 243 КК РБ). Як лічыць следства, па віне сваіх лідараў прафсаюз РЭП не заплаціў у дзяржаўны бюджэт падаткаў на агульную суму каля 23 тысяч рублёў.

“Мы збіраемся правесці акцыю салідарнасці з прафсаюзам РЭП, яго лідарам зараз патрэбна падрымка, – кажа Васіль Палякоў. – Мы на сваім партыйным з’ездзе ўжо прымалі заяву, у якой выказалі салідарнасць, а зараз будзе прынята яшчэ адна заява – яе падпіша не толькі наша партыя, але і шэраг іншых арганізацый”.

Васіль Палякоў мяркуе, што “справа прафсаюзаў” – чарговы наступ на грамадзянскую супольнасць.

“Сёння ўлады займаюцца прафсаюзамі, а заўтра пачнуць прэсаваць палітычныя партыі і грамадскія арганізацыі, – дадае палітык. – Галоўная мэта – паслабіць грамадзянскую супольнасць, тым больш, што прафсаюз РЭП дастаткова актыўна прымаў удзел у акцыях пратэсту 2017 году, калі народ выступаў супраць дэкрэта аб “дармаедах”. Акрамя таго, прафсаюз аказвае дапамогу па адстойванні інтарэсаў і правоў працоўных. А “сацыялка” – гэта зараз найбольш слабое месца ўладаў, таму яны і спрабуюць знізіць актыўнасць структур, якія, на іх думку, пагражаюць сацыяльнай стабільнасці. Але гэта сама ўлада стварае такія праблемы, а не незалежныя прафсаюзы і іншыя партыі і аб’яднанні”.

palitviazni.info

 

Зьвязаныя навіны:

Іншыя палітычныя вязьні

  • Алесь Круткін
  • Зьміцер Дашкевіч
  • Юрый Рубцоў
  • Уладзімер Падгол
  • Эніра Браніцкая