Генадзь Фядыніч: Дык хто стварыў фэйкавую паштовую скрыню?

 Кіраўнік прафсаюза РЭП паведаміў сайту palitviazni.info, што судовы працэс можа пачацца ўжо напрыканцы гэтага месяца.

“Ніякай даказальнай базы я не ўбачыў, – кажа Генадзь Фядыніч. – А вось фэйкавая  электронная скрыня ў матэрыялах справы прысутнічае. Быццам бы яна павінна належыць Ігару Комліку, але ж гэта не так. І няма ў справе ніякай інфармацыі, каму гэтая скрыня належыць. Дык хто яе стварыў?..”

Нагадаем, што Ігар Комлік утрымліваўся пад вартай з 2 жніўня 2017 году ў межах крымінальнай справы, узбуджанай супраць яго і старшыні прафсаюза РЭП Генадзя Фядыніча па ч.2 арт.243 Крымінальнага кодэкса РБ (ухіленне ад выплаты сум падаткаў, збораў у асабліва буйным памеры). 2 кастрычніка 2017 году Ігар Комлік быў вызвалены з СІЗА пад падпіску аб нявыездзе.

Па інфармацыі Следчага камітэта, Генадзь Фядыніч і Ігар Комлік мелі рахунак у Літве, у 2011 годзе ад нерэзідэнтаў Беларусі на яго паступалі грошы ў замежнай валюце агульным памерам 140 тысяч еўра.

Паводле разліку Дэпартамента фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржкантролю, сума нявыплачаных падаткаў склала 22.867,1 рубля.

Генадзю Фядынічу і Ігару Комліку пагражае абмежаванне волі на тэрмін да 5 гадоў або пазбаўленне волі на тэрмін ад 3 да 7 гадоў з магчымай канфіскацыяй маёмасці.

18 чэрвеня пракуратура перадала “справу прафсаюзаў” у суд Савецкага раёну Мінска.

 “Зараз адвакат знаёміцца ў судзе са справай, – кажа Генадзь Фядыніч.Нам дазволілі перафатаграфаваць усе матэрыялы, якія лічым неабходнымі, ніякіх забарон з гэтай нагоды не было. На працягу месяца павінны вызначыць дату судовага пасяджэння, таму, думаю, працэс пачнецца ўжо напрыканцы гэтага месяца альбо напачатку наступнага”.

 Лідар прафсаюза РЭП да гэтага часу лічыць, што справа сфабрыкавана.

“Ніякай даказальнай базы я не ўбачыў, – кажа ён. – А вось фэйкавая  электронная скрыня ў матэрыялах справы прысутнічае. Быццам бы яна павінна належыць Ігару Комліку, але ж гэта не так. І няма ў справе ніякай інфармацыі, каму гэтая скрыня належыць. Дык хто яе стварыў? Напіхалі туды нейкіх “дакументаў”, і зараз хочуць іх легалізаваць і прадставаіць, як доказы на судзе. Калі гэта будзе зроблена, то тады можна адпраўляць за краты абсалютна любога. Стварыце яму фэйкавую скрыню – і справа зроблена”.

Генадзь Фядыніч дадае, што беларускія суды – не самастойныя ў прыняцці рашэнняў, а таму не можа прагназаваць, якое яно будзе.

palitviazni.info

 

Зьвязаныя навіны:

Іншыя палітычныя вязьні

  • Мікіта Сасім
  • Мікола Астрэйка
  • Яўген Сувораў
  • Зьміцер Буланаў
  • Васіль Лявонаў