Алесь Міхалевіч: Толькі праз два гады буду звяртацца да следчых…

Экс-кандыдат у прэзідэнты Алесь Міхалевіч, які  быў вымушаны пакінуць Беларусь пасля прэзідэнцкай кампаніі 2010 году, больш за два гады таму вярнуўся на радзіму, аднак крымінальную справу па снежаньскіх падзеях 2010 году ў дачыненні да палітыка да гэтага часу не закрылі.

“Я вырашыў больш не звяртацца да следчых па гэтай справе, – распавёў Алесь сайту palitviazni.info. – Вярнуся да гэтага пытання гады праз два…”

Нагадаем, экс-кандыдат у прэзідэнты Алесь Міхалевіч быў вымушаны пакінуць Беларусь пасля прэзідэнцкай кампаніі 2010 году. Тады ён з шэрагам іншых кандыдатаў на вышэйшую пасаду ў краіне апынуўся пад крымінальным пераследам. Міхалевіч стаў адным з фігурантаў нашумелай справы “Аб масавых беспарадках”. Пэўны час палітык знаходзіўся ў СІЗА КДБ і быў першым з тых, хто заявіў пра жорсткія катаванні ў турэмных засценках.

Выйшаўшы на волю пад падпіску аб нявыездзе, Міхалевічу ўсё ж-такі ўдалося пакінуць Беларусь і эмігрыраваць у Чэхію. У верасні 2015 годзе палітык вярнуўся на радзіму пасля пяці гадоў жыцця за яе межамі.

“Крымінальную справу па снежаньскіх падзеях 2010 году ў дачыненні да мяне да гэтага часу так і не закрылі, а таму па-ранейшаму з’яўляюся абвінавачаным па справе аб масавых беспарадкаў 2010 году, – кажа Алесь Міхалевіч. – Раней раз на год пісаў хадайніцтвы аб спыненні справы, але мне адмаўлялі. Як адмаўляліся следчыя паказваць для азнаямлення і матэрыялы, якія ў іх ёсць”.

Са слоў Міхалевіча, яму ўжо надакучыла атрымліваць са Следчага камітэта стандартныя адказы, а таму ў бліжэйшы час ён пра сваю крымінальную справу “забудзецца”.

“Я дачакаюся, калі пройдзе хаця б пяць гадоў з таго моманту, як распачалі справу, і тады афіцыйна звярнуся да следчых, каб даведацца, як яна рухаецца і што за гэты час зроблена, – дадае Алесь Міхалевіч. – Гэта будзе толькі гады праз два. Увогуле ж, тэрмін даўніны на справу, калі не памыляюся, складае дзесяць год”.

palitviazni.info

 

Зьвязаныя навіны:

Іншыя палітычныя вязьні

  • Анатоль Паўлаў