Пра сітуацыю з Міхаілам Жамчужным распавядуць спецдакладчыку ААН

Як вядома, на палітвязня Міхаіла Жамчужнага пасля пераводу ў папраўчую калонію №9 г. Горкі пачаўся ціск – ён ужо другі раз змешчаны ў ШІЗА.

У сувязі з гэтай сітуацыяй ужо накіраваны скаргі ў Генеральную пракуратуру і Дэпартамент выканання пакаранняў. Таксама рыхтуецца зварот да спецдакладчыка ААН.

Нагадаем, што Міхаіла Жамчужнага адміністрацыя калоніі ў Горках спрабавала перавесці ў атрад, які сфарміраваны з асуджаных з “нізкім статусам”. Калі палітвязень адмовіўся, на яго быў складзены рапарт аб парушэнні ўмоваў адбыцця пакарання, і ён быў адпраўлены на 5 сутак у ШІЗА.

Пасля выхаду з ізалятара, яго зноў паспрабавалі адвесці ў той жа атрад, аднак палітвязень зноў адмовіўся і зноў быў адпраўлены ў ШІЗА – ужо на 10 сутак.

 “Ад Міхаіла пакуль няма ніякіх навін, лісты не прыходзяць, – распавядае сайту  palitviazni.info былы калега Жамчужнага па “Платформе” Андрэй Бандарэнка.Гэта можа азначаць, што ён да гэтага часу знаходзіцца ў штрафным ізалятары. Я ведаю, што ў любым іншым выпадку ён бы мне напісаў”.

З яго слоў, у сувязі з гэтай сітуацыяй ужо накіраваны скаргі ў Генеральную пракуратуру і Дэпартамент выканання пакаранняў. Таксама рыхтуецца зварот да спецдакладчыка ААН.

“Думаю, што рэакцыя на гэтыя звароты можа быць дзейснай, – лічыць Бандарэнка. – Беларусь імкнецца пазіцыяніраваць сябе, як прававая дзяржава, а ў выпраўленчых калоніях адміністрацыя ўстановы навязвае асуджаным крымінальныя статусы. Гэта ўжо выходзіць за межы здаровай логікі. Мы ўпэўнены, што гэтыя дзеянні не застануцца без увагі пракуратуры. У гэтай сувязі зварот да спецдакладчыка ААН дапаможа звярнуць асаблівую ўвагу на гэтую праблему, якая атрымала ў апошні час шырокі рэзананс”.

palitviazni.info

 

Зьвязаныя навіны:

Іншыя палітычныя вязьні

  • Уладзімер Някляеў
  • Аляксей Бондар
  • Эдуард Лобаў