Сяргей Чыслаў: Асноўная барацьба ішла ў інфармацыйным полі

Старшыня следчага камітэта Іван Наскевіч паведаміў, што сёння на працягу дня будуць адпушчаныя на волю ўсе фігуранты справы «Белага легіёну».

“Вызваленне хлопцаў стала магчымым за кошт максімальнага прыцягнення увагі да гэтай справы”, – распавядае сайту palitviazni.info ставаральнік легендарнай арганізацыі “Белы Легіён” Сяргей Чыслаў.

27 чэрвеня выйшлі на волю пад падпіску аб нявыездзе тры чалавекі, якія праходзяць па “справе патрыётаў” – Сяргей Стрыбульскі, Аляксандр Зімніцкі і Уладзімір Фёдараў. На наступны дзень яшчэ чатыры — Уладзімір Румянцаў, Цімур Пашкевіч, Аляксандр Яўдаха і Віктар Данілаў, а праз дзень – Іван Кавальчук, Дзмітрый Новік, Андрэй Комлік-Ямацін, Андрэй Дундукоў і Аляксеей Абрамаў.

Сёння за кратамі заставаліся два чалавекі – Віктар Мароз і Міраслаў Лазоўскі, але і яны вызваляюцца.

– Найперш хацелася б падзякаваць усім за дапамогу ў вызваленні хлопцаў, – кажа Сяргей Чыслаў. – Гэта стала магчымым за кошт максімальнага прыцягнення ўвагі да справы, і, у першую чаргу, на міжнароднай арэне. Вялікі дзякуй еўрапейскім структурам, дыпламатычнаму корпусу, праваабаронцам. Асобны дзякуй журналістам, бо, калі б справа так і ішла у закрытым рэжыме, то ўлады прыдумалі б яшчэ багата чаго. Таксама дзякую за салідарнасць неабыякавым суайчыннікам – ад простых аватарак у сацсетках да збору сродкаў. Так што фактычна асноўная барацьба адбывалася у інфармацыйным полі.

– Хлопцаў вызвалілі, але крымінальная справа застаецца. На ваш погляд, што далей з ёй будзе?

– Вельмі спадзяюся, што ўладам стане сорамна даводзіць справу да суда. Яны вырашылі свае патрэбы – хваля сацыяльных пратэстаў збітая. Відаць, што на перспектыву яны не вельмі думаюць, толькі б сёння пратрымацца. І я вельмі ўсцешаны, што, няглядзячы на тое, што “Белы легіён” фізічна не існуе як структура, нашыя старыя сябры змаглі згуртавацца у справе падтрымкі сем’яў арыштаваных сяброў.

 – Як высновы можна зрабіць з гэтай справы?

– Галоўная выснова: калі ты не цікавішся палітыкай, то рана ці позна палітыка зацікавіцца табой.

palitviazni.info

Зьвязаныя навіны:

Іншыя палітычныя вязьні

  • Сяргей Казакоў
  • Яна Палякова
  • Эніра Браніцкая