Лісты Сяргея Кунцэвіча на волю, у якіх ён паведаміў пра катаванні (фота)

Сяргей Кунцэвіч – паплечнік Мікалая Статкевіча – здолеў передаць з ізалятара на волю лісты, у якіх ён паведаміў грамадскасці пра катаванні.

“Сяргей вызваліў сябе сам, – распавядаў пасля гэтага Мікалай Статкевіч. – Ён здолеў перадаць аб катаваннях на волю, інфармацыя трапіла і ў СМІ, і да ўрадаў дэмакратычных краін”.

Нагадаем, Сяргей Кунцэвіч быў затрыманы напярэдадні Дня волі і змешчаны спачатку ў СІЗА КДБ, а пасля пераведзены на «Валадарку». Яму прад’явілі абвінавачанне па артыкуле 293 ч.3 Крымінальнага кодэкса (падрыхтоўка масавых беспарадкаў).

Сяргея Кунцэвіча выпусцілі пад падпіску пра нявыезд і неразгалошванне інфармацыі.

“Інфармацыя аб катаваннях трапіла і ў СМІ, і да ўрадаў дэмакратычных краін, – распавядаў Мікалай Статкевіч. – Я вёў гаворку па гэтай тэме ў Літоўскай амбасадзе і перадаў копіі запіскі ад Сяргея  з ізалятара. І ўжо на наступны дзень гэта абмяркоўвалася на сустрэчы амбасадараў краін Еўрасаюза”.

Вось гэтыя самыя запіскі:

palitviazni.info

 

Зьвязаныя навіны:

Іншыя палітычныя вязьні

  • Сяргей Вазьняк
  • Павал Сырамолатаў
  • Міхась Крываў