Як сябе паводзіць падчас і пасля затрымання

04-pДнямі сілавікі жорстка расправіліся з моладзевым актывістам Змітром Дашкевічам, які разам з паплечнікамі прыйшоў на адкрыццё помніка Леніну каля Мінскага трактарнага заводу.

Юрыст Беларускага Хельсінкскага Камітэта Гары Паганяйла дае парады, як лепш сябе паводзіць, калі на акцыі вы патрапілі ў поле зроку міліцыі.

 

Зміцер Дашкевіч падаў у Першамайскі РУУС Мінска заяву пра тое, што яго збілі 7 лістапада падчас затрымання. Пасля выхаду з міліцыі Дашкевіч распавёў, што з ім жорстка абыходзіліся: сунуўшы пальцы ў нос, задзіралі яму галаву, а таксама тыкалі ў рот гумовай дубінкай.

“Перш-наперш я б параіў удзельнікам акцый лішні раз не раздражняць сілавікоў нейкімі адмысловымі правакацыйнымі дзеяннямі, бо гэта нічога не дасць акрамя магчымага сілавога адказу, – адзначае Гары Паганяйла. – Але, калі ўжо вамі “зацікавіліся”, лепш спакойна прайсці да месца, куды вядуць. І лепш наогул не ўступаць з міліцыянтамі ў дыялог і спрэчкі”.

Пасля гэтага юрыст раіць патрабаваць адваката альбо праваабаронцу, трэба патлумачыць апошнім, пры якіх абставінах яны былі затрыманы.

“Калі чалавек лічыць, што дзеянні міліцыі пры затрыманні і змяшчэнні пад варту былі незаконнымі, трэба тэрмінова абскарджваць рашэнне пракурору, – дадае Гары Паганяйла. – Пры гэтым будуць даваць на подпіс пратакол, але яго можна і не падпісваць. Хаця ў такім выпадку трэба дапісаць свае тлучачэнні і адмаўляць свае незаконныя дзеянні. Зрэшты, падпісаны (альбо непадпісаны пратакол) усё роўна пойдзе “ў працу” і будзе затым разглядацца. Але важна, каб там былі вашы тлумачэнні па сваёй невінаватасці. Таксама важна, каб на месцы акцыі былі сведкі – журналісты альбо нехта яшчэ, хто можа пацвердзіць, што акцыя насіла мірны характар. Нават калі яна мела і несанкцыянаваны характар. Але мірная акцыя не павінна выклікаць такія неадэкватныя меры, як арышт і збіццё”.

Па словах праваабаронцы, нават калі нейкае рашэнне будзе не на вашу карысць, яго трэба абавязкова абскарджваць.

“Змагацца за свае правы неабходна”, – кажа юрыст.

palitviazni.info  

 

Зьвязаныя навіны:

Іншыя палітычныя вязьні

  • Павал Мажэйка
  • Зьміцер Буланаў
  • Леанід Сьвецік
  • Юры Казак
  • Сяргей Казакоў